Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

13 Чэр 2016

Ярмошына заклікае ставіцца без істэрыі да міжнароднага назірання на выбарах

Ярмошына заклікае ставіцца без істэрыі да міжнароднага назірання на выбарах

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына заклікае ставіцца без істэрыі да міжнароднага назірання на выбарах. Аб гэтым яна заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Трэба працаваць у першую чаргу для сваіх выбаршчыкаў і выконваць закон, якім мы прынялі і які з'яўляецца нядрэнным. А што ж датычыцца наглядальнікаў - галоўнае, што мы міжнародную грамадскасць клічам і супрацоўнічаем. Давайце ставіцца да гэтага без істэрыі, да такой ступені гэты інстытут міжнароднага назірання дэманізавалі, паставілі на п'едэстал і самі сталі баяцца. Не трэба нічога баяцца, проста да людзей трэба ставіцца адкрыта і добразычліва", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК адзначыла, што важным момантам у выбарчай камісіі з'яўляецца адкрытасць пры падвядзенні вынікаў, для забеспячэння якой таксама прымаецца шэраг мер. "Перш за ўсё гэта доступ наглядальнікаў да многіх лічбаў, якія проста не прапісаны ў законе. Няма ў нас права ў наглядальніка патрабаваць такія даныя, як, напрыклад, колькі выбаршчыкаў у спісе для галасавання або колькі выбаршчыкаў прынялі ўдзел у галасаванні. Лічыцца, што наглядальнік потым азнаёміцца з пратаколам. Цяпер мы абавязваем гэтыя лічбы даваць. Таксама мы абавязваем дапускаць нацыянальных і міжнародных наглядальнікаў да працэдуры перадачы пратаколаў ад участковых камісій да акруговых, да звядзення вынікаў выбараў па акрузе", - растлумачыла яна. Акрамя таго, Лідзія Ярмошына расказала, што ўчастковыя камісіі будуць абавязаны ствараць умовы для таго, каб наглядальнікі маглі ўбачыць саму працэдуру падліку галасоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі