Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

29 Жнв 2016

Ярмошына выступае супраць спажывецкага стаўлення да дэпутатаў

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына выступае супраць спажывецкага стаўлення да дэпутатаў. Такое меркаванне кіраўнік ЦВК выказала 29 жніўня ў час ток-шоу "Форум" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што галоўным тормазам развіцця грамадства і дзяржавы, на яе погляд, з'яўляецца спажывецкае стаўленне да ўлады, у тым ліку да дэпутатаў. Яна лічыць, што грамадства не будзе развівацца, пакуль выбаршчык будзе разглядаць дэпутата як чалавека, які абавязаны асабіста яму.

На гэты момант конкурс на выбарах у Палату прадстаўнікоў складае пяць чалавек на месца. Лідзія Ярмошына мяркуе, што такая вялікая колькасць жадаючых стаць дэпутатамі з'яўляецца вынікам таго, што ў Беларусі даволі проста вылучыцца кандыдатам у дэпутаты. "Грамадзянін, незалежна ад адукацыі, узроўню падтрымкі, укладзеных у выбарчую кампанію сродкаў, можа стаць кандыдатам. Гэта прастата прываблівае і ў пэўным плане стварае ілюзію. Людзі ідуць на выбары, у іх з самага пачатку нараджаецца ўпэўненасць, што дэпутатам стаць проста і яны абавязкова на выбарах перамогуць", - канстатавала старшыня ЦВК.

Лідзія Ярмошына ўпэўнена, што прэтэндэнт на месца ў парламенце павінен карыстацца аўтарытэтам у грамадстве, мець падтрымку пэўнай палітычнай сілы, слоя ў грамадстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі