Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Врс 2016

Ярмошына: Выбары ў Беларусі праходзяць ва ўмовах галоснасці і празрыстасці

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбарчая кампанія па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзіць ва ўмовах галоснасці і празрыстасці. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы задаволены тым, што выбары праходзяць пры такім шырокім назіранні. У выбарчых камісіях акрэдытавана больш як 35 тыс. нацыянальных наглядальнікаў, у Цэнтральнай камісіі - больш за 800 міжнародных наглядальнікаў, і мы чакаем амаль 1 тыс. міжнародных наглядальнікаў. Усё гэта сведчыць аб тым, што выбары праходзяць ва ўмовах галоснасці, празрыстасці", - сказала Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК звярнула ўвагу, што Расія, напрыклад, запрасіла на выбары амаль 400 наглядальнікаў ад АБСЕ. "Такую ж колькасць мы чакаем і ў Беларусі. Гэта сведчыць аб тым, што шчыльнасць міжнароднага назірання ў Беларусі будзе намнога вышэйшая, чым у Расіі, не гаворачы ўжо аб ЗША, якія таксама ў гэтым годзе праводзяць вельмі важную выбарчую кампанію па выбарах прэзідэнта Злучаных Штатаў, - адзначыла яна. - Таму мы можам гаварыць аб тым, што наша краіна прытрымліваецца важнейшых міжнародных стандартаў, накіраваных на забеспячэнне назірання за выбарамі, на дэмакратычнасць працэдуры галасавання і, зразумела, адкрытасці і справядлівасці падліку галасоў выбаршчыкаў".

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, гэтыя выбары ў параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі па выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць больш ажыўлена, вызначаюцца больш цікавай перадвыбарнай агітацыяй, больш альтэрнатыўным колам удзельнікаў. "Шмат удзельнічае і моладзі, што, вядома, не можа не радаваць, і перш за ўсё кіраўніка дзяржавы, і мяне як старшыню Цэнтральнай выбарчай камісіі", - дадала кіраўнік ЦВК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі