У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Жнв 2016

Ярмошына: Умовы вылучэння роўныя для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты

Ярмошына: Умовы вылучэння роўныя для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Умовы вылучэння роўныя для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі "Парламенцкія выбары-2016" на сайце БЕЛТА, адказваючы на пытанне, ці былі створаны роўныя ўмовы для вылучэння апазіцыйных і праўладных кандыдатаў.

"Я абсалютна ўпэўнена, што ўсе заканадаўчыя, арганізацыйныя і прававыя перадумовы былі роўныя. І гэта з'яўляецца тым самым галоўным, што можа запатрабаваць ад дзяржавы выбаршчык і кандыдат у дэпутаты", - заявіла Лідзія Ярмошына.

Разам з тым старшыня ЦВК падкрэсліла, што абсалютнай роўнасці пры вылучэнні быць не можа, таму што не роўныя самі кандыдаты. "Дырэктара завода вылучыць яго працоўны калектыў, кіраўніка грамадскага аб'яднання або лідара партыі падтрымае яго структура, а беспрацоўнага вылучаць няма каму. Таму абсалютнай роўнасці не існуе. Усё вызначае асоба самога кандыдата", - звярнула ўвагу яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс