У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

7 Ліп 2016

Ярмошына: У акруговыя выбаркамы паступіла 396 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акруговыя выбарчыя камісіі пададзена 396 заяў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў у падтрымку асоб, якіх прапануюць для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Аб гэтым сёння паведаміла журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад семінарам-вучобай членаў акруговых выбаркамаў Мінскай вобласці па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына нагадала, што сёння завяршаецца этап выбарчай кампаніі, у ходзе якога акруговыя выбаркамы прымалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты. "На гэты час пададзена 396 заяў. Пакуль зарэгістраваны 256 такіх груп, аднак гэта не значыць, што астатнім будзе адмоўлена. Многія заявы яшчэ знаходзяцца на разглядзе", - паведаміла кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, большая частка ініцыятыўных груп зарэгістравана беспартыйнымі грамадзянамі. Тым не менш, 91 група зарэгістравана прадстаўнікамі партый. Найбольшую актыўнасць у гэтым пытанні праяўляюць тры апазіцыйныя палітычныя партыі - Аб'яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і БНФ, адзначыла кіраўнік ЦВК. "Нягледзячы на тое, што яны могуць вылучаць кандыдатаў на сваіх з'ездах, актыўнасць у рэгістрацыі ініцыятыўных груп сведчыць аб сур'ёзнасці намераў гэтых партый і жаданні ісці да канца. Людзі, якія патрацілі сілы на збор подпісаў выбаршчыкаў, ужо так проста не "ляпаюць дзвярамі" напярэдадні выбараў, як гэта было чатыры гады таму, здымаючы кандыдатуры сваіх партыйцаў", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама расказала, што прадстаўнікі шэрага іншых партый падавалі заявы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп і дасягнулі гэтай мэты. Сярод іх члены КПБ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Беларускай патрыятычнай партыі. У той жа час Лідзія Ярмошына лічыць, што асноўнае вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад палітычных партый будзе праходзіць менавіта на партыйных з'ездах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс