У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Кст 2016

Ярмошына: Традыцыйна ў Савет Рэспублікі ўвайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадства

Ярмошына: Традыцыйна ў Савет Рэспублікі ўвайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадства

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйна ў верхнюю палату парламента ўвайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі грамадства. Такое меркаванне выказала сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына на адкрыцці першай сесіі Савета Рэспублікі шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня ЦВК падрабязна расказала аб новым складзе Савета Рэспублікі. У верхнюю палату парламента выбрана 56 чалавек, адзін назначаны Прэзідэнтам. Паводле яе слоў, забяспечана пэўная пераемнасць у дзейнасці сенатарскага корпуса: 8 членаў Савета Рэспублікі новага складу працавалі ў папярэдніх скліканнях. "Што датычыцца гендарнага прадстаўніцтва, 17 жанчын (або 30 працэнтаў) выбрана ў склад Савета Рэспублікі шостага склікання. Традыцыйна ў верхнюю палату парламента ўвайшлі найбольш аўтарытэтныя прадстаўнікі беларускага грамадства: 25 членаў Савета Рэспублікі маюць дзяржаўныя ўзнагароды, 10 - ганаровыя званні, 15 - вучоную ступень або вучонае званне, у іх ліку 2 члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і 8 прафесараў", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, яна звярнула ўвагу, што ў сенат выбраны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол. Восем чалавек (або 14 працэнтаў) - гэта кіраўнікі прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў. Таксама ў складзе верхняй палаты парламента 4 рэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі.

У цэлым Лідзія Ярмошына выказала ўпэўненасць, што дзейнасць сенатараў будзе садзейнічаць далейшаму ўдасканаленню нацыянальнага заканадаўства, умацаванню суверэнітэту краіны, забеспячэнню дастойных умоў жыцця грамадзян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс