У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

13 Ліп 2016

Ярмошына: Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна

13 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Яна праводзіць у Магілёве семінар-нараду па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Магу сказаць, што ўжо 4,5 чалавека прэтэндуюць на месца ў парламенце ў гэтым папярэднім перыядзе вылучэння кандыдатаў, - сказала Лідзія Ярмошына. - Аднак, думаю, колькасць ініцыятыўных груп зменшыцца, але пры гэтым павялічыцца колькасць тых, хто прыйдзе ад палітычных партый. Вылучэнне праз працоўныя калектывы - больш складаная форма вылучэння, а найбольш просты, выгадны і, у добрым сэнсе, рэкламны спосаб вылучэння - гэта, вядома, збор подпісаў".

Паводле слоў кіраўніка ЦВК, цяперашняя выбарчая кампанія адрозніваецца ад іншых, паколькі ўведзена прамежкавае звяно - абласныя выбарчыя камісіі, што ажыццяўляюць кіраўніцтва і каардынацыю работы ўчастковых выбарчых камісій. Наперадзе ў іх вельмі вялікая работа. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, першы і самы адказны этап - гэта разгляд скаргаў, якія абавязкова паступяць, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Потым яны будуць курыраваць усю работу выбарчых камісій, ажыццяўляючы функцыі такога гарманічнага звязвання работы выбаркамаў і ЦВК. "Думаю, што гэты вопыт будзе паспяховым, і тое, што цяпер адбываецца, гэта пацвярджае", - канстатавала Лідзія Ярмошына.

Яна таксама праінфармавала, што ў суды былі пададзены 9 скаргаў, якія датычыліся парушэнняў па фарміраванні акруговых выбарчых камісій. Па ўсіх скаргах вынесены адмоўныя рашэнні. Суды прызналі, што ўтварэнне выбарчых камісій праведзена з выкананнем патрабаванняў выбарчага заканадаўства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс