У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Жнв 2016

Ярмошына расказала, у якіх выпадках патэнцыяльным кандыдатам у дэпутаты адмовяць у рэгістрацыі

Ярмошына расказала, у якіх выпадках патэнцыяльным кандыдатам у дэпутаты адмовяць у рэгістрацыі

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына ў відэазвароце, размешчаным 4 жніўня на інтэрнэт-партале Выбары-2016, расказала, у якіх выпадках патэнцыяльным кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шостага склікання адмовяць у рэгістрацыі, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына нагадала, што па ўсёй краіне кандыдатамі ў дэпутаты вылучаны 630 чалавек, цяпер выбарчыя камісіі правяраюць іх дакументы, па выніках будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі або адмове ў ёй.

У прыватнасці, у асоб, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў, правяраецца сапраўднасць подпiсаў. Для першай праверкі бярэцца не менш як 20 працэнтаў, або 200 подпісаў. Калі больш за 15 працэнтаў подпісаў з ліку правераных забракаваны як недакладныя, для праверкі бярэцца яшчэ 150 подпісаў. Калі сума такіх подпісаў па выніках дзвюх праверак перавышае 15 працэнтаў, кандыдату будзе адмоўлена.

Для асоб, якія вылучаліся ад працоўных калектываў, правяраецца колькасць работнікаў прадпрыемства. На прадпрыемстве павінна працаваць не менш як 300 чалавек, а на сходзе па вылучэнні кандыдата павінна прысутнічаць больш за 50 працэнтаў ад колькасці працуючых.

Падставамі для адмовы таксама з'яўляюцца: парушэнне закона ініцыятыўнай групай у перыяд вылучэння (калі групе выносіліся афіцыйныя папярэджанні); калі кандыдат у дэпутаты прадставіў недакладную дэкларацыю аб даходах і маёмасці або не прадставіў яе; калі ён не прадставіў заяву аб згодзе балаціравацца кандыдатам у дэпутаты.

Лідзія Ярмошына таксама адзначыла, што ў сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве балаціравацца кандыдат у дэпутаты ў бягучым годзе можа толькі па адной выбарчай акрузе.

Паводле слоў кіраўніка Цэнтрвыбаркама, выбарчыя камісіі пры праверцы дакументаў звяртаюць асаблівую ўвагу на такія моманты, як аказанне замежнай дапамогі асобам, якія вылучаюцца ў кандыдаты. Грубым парушэннем заканадаўства з'яўляецца злоўжыванне службовым становішчам у інтарэсах вылучэння і выбрання ў той перыяд, калі адбывалася вылучэнне.

Па выніках рэгістрацыі выбаркамы правядуць жараб'ёўку, і кожны кандыдат атрымае тэлевізійны і радыйны час для выступленняў. Акрамя таго, кандыдаты змогуць бясплатна апублікаваць свае перадвыбарныя праграмы ў дзяржаўных СМІ. Стварыўшы асабістыя фінансавыя фонды, кандыдаты змогуць весці больш шырокую перадвыбарную агітацыйную кампанію і купляць эфірны час, друкаваныя плошчы, выпускаць перадвыбарныя лістоўкі і г.д.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс