Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Jun 2016

Ярмошына расказала шведскім парламентарыям аб кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў

Ярмошына расказала шведскім парламентарыям аб кампаніі па выбарах у Палату прадстаўнікоў

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча старшыні Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай з паслом Швецыі ў Беларусі Марцінам Обергам і дэпутатамі шведскага парламента адбылася сёння ў Мінску. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла Лідзія Ярмошына.

Яна адзначыла, што ў ходзе сустрэчы прадстаўнікі шведскага боку атрымалі інфармацыю аб парламенцкай выбарчай кампаніі. "Іх цікавілі асаблівасці правядзення гэтай кампаніі, як удзельнічаюць у ёй партыі, - сказала кіраўнік ЦВК. - Было закранута пытанне павелічэння колькасці жанчын-дэпутатаў. Шведскія прадстаўнікі адзначылі, што на выбарах у 90-я гады жанчын, якія маглі б прэтэндаваць на месца ў парламенце, было даволі мала, а цяпер Беларусь актыўна развіваецца ў гэтым плане. Ішла размова і аб тым, што мы плануем рабіць у далейшым для папулярызацыі сярод выбаршчыкаў жанчын-кандыдатаў".

Акрамя таго, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, закраналася пытанне аб мерах, якія прымае Цэнтральная камісія для выканання рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ. "У прынцыпе, субяседнікі задаволены тым аб'ёмам інфармацыі, які яны атрымалі ў Цэнтральнай камісіі", - лічыць Лідзія Ярмошына.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня. Кандыдатаў у дэпутаты маюць права вылучаць палітычныя партыі (па рашэннях іх вышэйшых органаў); працоўныя калектывы арганізацый колькасцю не менш як 300 работнікаў (па рашэннях іх сходаў (канферэнцый), а таксама грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі выбарчай акругі, у колькасці не менш як 1 000 чалавек (шляхам збору подпісаў).

Тэрміны вылучэння кандыдатаў у дэпутаты - з 3 ліпеня па 1 жніўня ўключна.

Вылучэнне шляхам збору подпісаў ажыццяўляецца ініцыятыўнай групай грамадзян (не менш як 10 чалавек), якая павінна быць зарэгістравана акруговай выбарчай камісіяй. Дакументы для рэгістрацыі неабходна прадставіць у адпаведную акруговую камісію не пазней за 7 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі