Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

7 Врс 2016

Ярмошына расказала, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузе

Ярмошына расказала, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузе

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына расказала журналістам, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузе. Сёння яна датэрмінова прагаласавала на ўчастку нумар 511 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты чалавек павінен нешта ўяўляць у сваім жыцці, ён ужо павінен нечага дабіцца - альбо вядомасці, альбо значнага капіталу, альбо мець выдатную адукацыю і перспектывы на будучыню. У кожнага павінна быць свая адметнасць. Адразу магу сказаць, што я прагаласавала за чалавека, якога ведаю", - растлумачыла старшыня ЦВК свой выбар.

Ярмошына расказала, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузеНа ўчастку для галасавання старшыня ЦВК пагутарыла з наглядальнікамі, абмеркавала з імі некаторыя рабочыя моманты. Яна таксама звярнула ўвагу журналістаў на той факт, што на ўчастку ўсё арганізавана на добрым узроўні, бюлетэнь для галасаванння абаронены як мінімум двума подпісамі членаў камісіі, спісы выбаршчыкаў складзены ў нармальным фармаце, дзякуючы чаму не павінна быць выпадкаў, што выбаршчык выпадкова распішацца за "суседа".

Ярмошына расказала, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузеЛідзія Ярмошына таксама пракаменціравала праведзеную напярэдадні сустрэчу з павераным у справах ЗША ў Беларусі Робертам Райлі. "Амерыканскі дыпламат проста цікавіўся некаторымі працэдурнымі момантамі, таму што збіраецца назіраць за выбарамі і яму цікава, якія будуць яго правы як наглядальніка ў перыяд падліку галасоў", - сказала яна.

Ярмошына расказала, па якіх крытэрыях вызначала перспектыўнага кандыдата ў дэпутаты па сваёй акрузеВыбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі