У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

29 Ліп 2016

Ярмошына: Пры ўключэнні грамадзян ва ўчастковыя камісіі ўлічваліся іх асобасныя характарыстыкі і аўтарытэт у грамадстве

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры ўключэнні грамадзян у склад участковых камісій у першую чаргу ўлічваліся іх асобасныя характарыстыкі і аўтарытэт у грамадстве. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік ЦВК, у прыватнасці, звярнула ўвагу, што 27 ліпеня завяршыўся працэс утварэння ўчастковых выбарчых камісій. Усяго камісій у краіне ўтворана 5 971, у якія ўключана каля 66 тыс. прадстаўнікоў розных палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, грамадзян, працоўных калектываў. Пры гэтым 71,2 працэнта з ліку членаў камісій - жанчыны. Прадстаўнікоў палітычных партый у камісіях 5,2 працэнта. "Калі гаварыць аб апазіцыйных партыях, ад іх было вылучана 303 чалавекі, уключана 53. На 17 працэнтаў задаволена заяўка нашых апазіцыйных палітычных партый", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, пры ўключэнні кандыдатур у склад камісій была дадзена рэкамендацыя ацэньваць характарыстыку асобы ў цэлым: палітычныя і маральныя якасці, месца чалавека ў грамадстве, сацыяльны аўтарытэт. "Чаму адносна тых ці іншых прадстаўнікоў апазіцыйных партый прымаюцца рашэнні, якія не так часта задавольваюць іх? Гэта ўсё залежыць ад людзей, якія ўваходзяць у тыя ці іншыя партыі. Часцей за ўсё задавольваюцца заяўкі Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", таму што гэта, як правіла, людзі, якія даўно і добра "ўманціраваны" ў грамадства і карыстаюцца аўтарытэтам. Калі чалавек не працуе, калі ён не мае нейкай станоўчай характарыстыкі ў гэтым рэгіёне, усё гэта разглядаецца не з улікам яго апазіцыйнасці, а з улікам асобы чалавека, яго асобасных характарыстык", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня 2016 года

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс