Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Май 2016

Ярмошына: Інстытут члена акруговай камісіі з правам дарадчага голасу спросціць работу партый

Ярмошына: Інстытут члена акруговай камісіі з правам дарадчага голасу спросціць работу партый

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інстытут члена акруговай камісіі з правам дарадчага голасу спросціць работу палітычных партый у ходзе маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў. Такое меркаванне выказала сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Лічу, гэта спросціць работу для палітычных партый - інакш кажучы, у іх будзе не адзін прадстаўнік пры афіцыйнай выбарчай акрузе, а гіпатэтычна іх можа быць і 110. Гэта магчыма, калі партыя вылучыла сваіх прадстаўнікоў па 110 акругах", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

На яе думку, такая навацыя на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах - гэта ўрок талерантнасці і ўмення працаваць з апанентамі. Перш за ўсё гэта датычыцца мясцовых улад. "Мясцовыя выбарчыя органы павінны будуць працаваць з прадстаўнікамі апазіцыйных структур як са сваімі калегамі і вучыцца слухаць іншы пункт гледжання", - заўважыла старшыня ЦВК.

Яна таксама звярнула ўвагу, што да парламенцкай кампаніі зменены парадак аспрэчвання ўсіх канкрэтных сітуацый, якія ўзнікаюць у ходзе выбараў. Так, калі раней адмова ў рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты магла быць абскарджана толькі ў Цэнтральную камісію, а далей рашэнне Вярхоўнага суда было канчатковым, то цяпер рашэнне акруговай камісіі абскарджваецца ў тэрытарыяльную камісію, рашэнне абласной тэрытарыяльнай камісіі - у абласны (мінскі гарадскі) суд. Пры гэтым рашэнне суда абласнога ўзроўню з'яўляецца канчатковым. Ні ў Цэнтральную камісію, ні ў Вярхоўны суд справа не ідзе.

Акрамя таго, на гэтых выбарах кандыдат у дэпутаты не зможа стаць даверанай асобай іншага кандыдата, а вылучацца можна будзе толькі па адной акрузе.

Адна з важнейшых навел датычыцца падвядзення вынікаў выбараў, яно спрашчаецца. Раней выбары ў парламент часта праходзілі ў два туры, цяпер жа на іх распаўсюджваецца прынцып адноснай большасці.

Сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама зацверджаны ўсе асноватворныя дакументы, якімі будуць кіравацца ўчастковыя і акруговыя выбаркамы на маючых адбыцца выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі