У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Лізавета Міснікава прадстаўляе Беларусь на дзіцячым
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Жнв 2016

Ярмошына назвала вядомых людзей, якія вылучаны ў члены Савета Рэспублікі

Ярмошына назвала вядомых людзей, якія вылучаны ў члены Савета Рэспублікі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына сёння на прэс-канферэнцыі назвала вядомых людзей, якія вылучаны ў члены Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Старшыня Цэнтрвыбаркама растлумачыла, што на гэты момант ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, апошні тэрмін - 19 жніўня. З 20 па 24 жніўня ў ЦВК адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у члены верхняй палаты беларускага парламента. "На гэты момант усе рэгіёны, акрамя Мінска, вылучылі кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі і прадставілі звесткі на іх", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

У прыватнасці, сярод вылучаных наступныя вядомыя персоны: старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, дырэктар комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Рыгор Бысюк, старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук.

З ліку вылучаных шэсць чалавек раней выбіраліся членамі Савета Рэспублікі, прычым Мікалай Мартынаў (гендырэктар ТАА "Кіруючая кампанія холдынга "Беларуская гарбарна-абутковая кампанія "Марко") і Пётр Шэршань (гендырэктар вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблгаз") выбіраліся ўжо тройчы. З ліку вылучаных на гэты час 11 жанчын, дзве з іх узначальваюць сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, дзве - абласныя тэлерадыёкампаніі.

Акрамя таго, вылучана тры доктары медыцынскіх навук, у тым ліку вельмі вядомая ў краіне персона - дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава Алег Суконка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс