Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Жнв 2016

Ярмошына лічыць, што ў рэгіёнах для вядзення перадвыбарнай агітацыі створаны ліберальныя ўмовы

Ярмошына лічыць, што ў рэгіёнах для вядзення перадвыбарнай агітацыі створаны ліберальныя ўмовы

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што ў рэгіёнах для вядзення перадвыбарнай агітацыі створаны ліберальныя ўмовы. Аб гэтым яна паведаміла 12 жніўня журналістам пасля анлайн-канферэнцыі, прысвечанай парламенцкім выбарам у Беларусі, на сайце БЕЛТА.

"Месц для агітацыі дастаткова, і усе, нават апаненты ўлады, адзначаюць, што ў гэтым годзе створаны больш ліберальныя ўмовы", - заўважыла Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, пры вызначэнні месц для агітацыі ўлады ў рэгіёнах па рэкамендацыі ЦВК кіраваліся "мінскім прынцыпам" - дазволена ўсюды, акрамя тых месц, дзе забаронена. "Гэтак праводзіўся і збор подпісаў. Вядома, не ўсе (у рэгіёнах. - Заўвага БЕЛТА) былі настолькі шырокія ў прадастаўленні прывілей, але тым не менш месц прадастаўлена значна больш. Проста значна менш кандыдатаў жадаюць гэтым скарыстацца. Але калі хочаш агітаваць - калі ласка", - сказала яна.

Растлумачваючы прычыны адмовы некаторых кандыдатаў у дэпутаты ўдзельнічаць у будучых тэледэбатах, Лідзія Ярмошына выказала меркаванне, што прадстаўнікі палітычных партый, якія зарэгістраваны ў якасці кандыдатаў, не вельмі хочуць дыскутаваць адзін з адным, але вельмі хочуць паразмаўляць з праўладным кандыдатам. "Хоць я лічу, што, калі табе няма чаго сказаць, нападаць на ўладу - гэта самае простае. Самае простае - гэта негатыўная агітацыя, калі ты абвінавачваеш ва ўсіх бедах апанента і выглядаеш на яго фоне белым і пушыстым", - лічыць яна.

Ярмошына лічыць, што ў рэгіёнах для вядзення перадвыбарнай агітацыі створаны ліберальныя ўмовыПры гэтым, на думку Лідзіі Ярмошынай, "галоўнае ў тэледэбатах - усё ж такі паказаць выбаршчыкам, што ты хочаш і можаш зрабіць, што ты можаш прапанаваць грамадству і выбаршчыкам".

Тэледэбаты - адна з самых відовішчных форм вядзення перадвыбарнай агітацыі, якая, напрыклад, выкарыстоўвалася на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе. На выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія адбудуцца 11 верасня, парадак правядзення тэледэбатаў вызначаецца адпаведнай рэгіянальнай тэлерадыёкампаніяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі