Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

8 Чэр 2016

Ярмошына: Кандыдатам у дэпутаты трэба больш дасканала прадумваць фінансаванне выбарчай кампаніі

Ярмошына: Кандыдатам у дэпутаты трэба больш дасканала прадумваць фінансаванне выбарчай кампаніі

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кандыдатам у дэпутаты трэба больш дасканала прадумваць фінансаванне гэтай выбарчай кампаніі. Аб гэтым заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, звярнула ўвагу, што, удзельнічаючы ў выбарах у парламент у 2016 годзе, кандыдатам давядзецца задумацца над стварэннем уласных выбарчых фондаў. Паводле яе слоў, на выбарах 2012 года зусім нямногія кандыдаты ў дэпутаты паспрабавалі адкрыць фінансавыя фонды, не кажучы ўжо аб тым, каб напаўняць іх грашовымі сродкамі. "Гэта сведчыць, што самае асноўнае - фінансаванне ўласнай перадвыбарнай агітацыйнай кампаніі - у нас раней амаль не ажыццяўлялася. Цяпер кандыдаты вымушаны будуць працаваць, таму што дзяржава грошай на выбары ім не дае, яны павінны або на ўласныя грошы (праводзіць агітацыю. - Заўвага БЕЛТА), або карыстацца тым, што ім дзяржава прадастаўляе бясплатна, - радыйны і тэлевізійны час, газетныя плошчы для апублікавання праграмы, а таксама памяшканне для сустрэч з выбаршчыкамі", - сказала старшыня ЦВК.

"Кандыдатам ужо трэба тэхналагічна прадумваць сваю кампанію больш дасканала - не толькі арганізацыйныя і прававыя моманты, але таксама фінансаванне, рэкламу. Напэўна, у нас паступова ствараецца тая самая палітычная культура правядзення выбарчых кампаній", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Яна таксама расказала, што ў ЦВК прыходзіць нямала запытаў наконт магчымага ўдзелу грамадзян у выбарах. "Але баюся, што гэтыя запыты даволі маргінальныя - сведчаць аб тым, што людзі пакуль робяць толькі першыя спробы ўдзелу ў выбарах, і ці змогуць яны вылучыцца, сабраць неабходную колькасць подпісаў - гэта вялікае пытанне. На першым этапе ўдзельнікаў можа быць даволі шмат, але, колькі іх будзе ў сухім астатку, невядома. Мы зацікаўлены, каб кандыдатаў было шмат, каб людзям было з каго выбіраць", - дадала кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі