Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Жнв 2019

Ярмошына: датэрміновае галасаванне з'яўляецца зручнай і эфектыўнай для выбаршчыкаў формай

Ярмошына: датэрміновае галасаванне з'яўляецца зручнай і эфектыўнай для выбаршчыкаў формай

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Датэрміновае галасаванне - зручная і эфектыўная для выбаршчыкаў форма. Аб гэтым сёння ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"Датэрміновае галасаванне вельмі эфектыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 года, то 31 працэнт выбаршчыкаў прагаласаваў на выбарах датэрмінова. Гэта форма вельмі зручная для выбаршчыкаў, мы ад яе адмаўляцца не будзем. І тыя, хто заклікае адмовіцца, яны не разумеюць усёй тэхналогіі выбараў. Больш таго, яны хочуць, каб у выбарах тады ўдзельнічала мінімальная колькасць выбаршчыкаў, мы ж імкнёмся да максімальнай. Таму гэты працэс будзе прадаўжацца. Дарэчы, датэрміновае галасаванне - гэта агульнапрыняты еўрапейскі вопыт", - расказала Лідзія Ярмошына.

Адказваючы на пытанне па больш шырокім выкарыстанні на выбарчых участках празрыстых скрынь, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што празрыстасць выбараў дасягаецца не з дапамогай празрыстых скрынь, а шляхам назірання за выбарамі. "У нас у сярэднім на кожным выбарчым участку прысутнічае, зарэгістравана, акрэдытавана, як правіла, больш за 7 наглядальнікаў. Скажыце: куды ўжо больш празрыста. Што ж датычыцца скрынь, яны ў нас ёсць. У Віцебскай вобласці каля 70 працэнтаў - гэта скрыні празрыстыя, у Мінску каля 50 працэнтаў, мала, вядома, у Магілёўскай вобласці. Усё роўна, я не сказала б, што колькасць скаргаў у Віцебскай вобласці меншая, чым у Магілёўскай. Калі гаварыць аб дэмакратычнасці выбараў, то ў Магілёўскай вобласці яны заўсёды альтэрнатыўныя, а ў Віцебскай - не заўсёды. Таму ў нас часта нейкую атрыбутыку звязваюць і з эфектыўнасцю ўлады, і з дэмакратычнасцю выбараў. Гэта не так. Усё залежыць, па-першае, ад людзей, якія арганізуюць выбары, ад іх свядомасці і, вядома, ад саміх выбаршчыкаў і кандыдатаў", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі