У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

16 Врс 2016

Ярмошына ахарактарызавала даклад БДІПЧ АБСЕ па выбарах у парламент як цалкам збалансаваны

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць цалкам збалансаваным папярэдні даклад БДІПЧ АБСЕ па выбарах у парламент Беларусі, хоць ЦВК згодна не з усім. Аб гэтым яна заявіла сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэдняя справаздача цалкам збалансаваная. Так, мы з чымсьці не згодны, напрыклад, з гэтымі прапановамі, накіраванымі на дыскрымінацыю выбаршчыкаў у поўным сэнсе гэтага слова", - заўважыла Лідзія Ярмошына. Паводле яе слоў, беларускі бок лічыць аптымальнымі ўключэнне выбаршчыкаў у спісы для галасавання па месцы рэгістрацыі і магчымасць прагаласаваць па месцы жыхарства, не даказваючы факт пражывання праз суд, як робіцца ў некаторых дзяржавах. "Гэта, наадварот, спрашчэнне парадку галасавання, прыцягненне на выбары. Наглядальнікаў ад АБСЕ гэта не задавольвае, яны лічаць, што мы павінны ўскладніць парадак удзелу ў выбарах. З гэтым мы не згодзімся", - падкрэсліла старшыня Цэнтрвыбаркама.

Між тым, паводле яе слоў, калі з боку БДІПЧ у падагульняючым дакладзе будуць прапановы, накіраваныя на паляпшэнне працэдуры падліку галасоў, да гэтага трэба паставіцца ўважліва і па магчымасці ўлічыць.

Гаворачы аб магчымай лібералізацыі выбарчага заканадаўства ў будучым, Лідзія Ярмошына адзначыла, што ў ЦВК ужо ёсць шэраг прапаноў, якія будуць сістэматызаваны пасля таго, як свае заўвагі выкажа ў канчатковым дакладзе БДІПЧ АБСЕ. Між тым, паводле яе слоў, суб'ект заканадаўчай ініцыятывы (Прэзідэнт, парламент) будзе самастойна прымаць рашэнне аб тым, ці прыцягваць дапамогу замежных экспертаў пры карэкціроўцы выбарчага заканадаўства ў Беларусі.

Як паведамлялася, БДІПЧ АБСЕ апублікуе падагульняючую справаздачу аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў лістападзе - праз восем тыдняў пасля завяршэння выбарчага працэсу. Парламенцкая асамблея АБСЕ прадставіць свой даклад на пасяджэнні Пастаяннага камітэта ў Скоп'і (Македонія) 1 кастрычніка, а ПА Савета Еўропы - на сваёй чацвёртай частцы сесіі ў Страсбургу (Францыя) 10 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс