Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

2 Май 2016

Ярмошына: Актывізацыя палітычнай дзейнасці ў парламенце прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыскусіі

Ярмошына: Актывізацыя палітычнай дзейнасці ў парламенце прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыскусіі

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актывізацыя палітычнай дзейнасці ў парламенце прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыскусіі. Такое меркаванне выказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, нагадала, што ў Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу ішла размова аб маючай адбыцца палітычнай кампаніі як экзамене палітычнай культуры грамадства. "Але што такое палітычная культура? Гэта павага чужога пункта гледжання", - заўважыла кіраўнік ЦВК. Паводле яе слоў, Беларусь ідзе да таго, каб актывізаваць палітычную дзейнасць у сценах парламента менавіта за кошт розных пунктаў гледжання. "Актывізацыя палітычнай дзейнасці ўсё ж такі прадугледжвае абавязковую наяўнасць дыскусіі. Патрэбна, каб людзі, абмяркоўваючы сумесны, няхай і несупадаючы пункт гледжання, прыходзілі да адзінага правільнага рашэння, якое з'яўляецца карысным для грамадства", - лічыць яна.

Гаворачы аб рэкамендацыях БДІПЧ АБСЕ, якія будуць улічаны да будучай парламенцкай кампаніі, старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што галоўная з іх датычылася павышэння празрыстасці пры падліку галасоў, каб наглядальнікі маглі бачыць, як адбываецца гэты працэс. Сам прынцып, паводле яе слоў, будзе ўлічаны. Акрамя таго, павысіцца празрыстасць фарміравання выбарчых камісій. "АБСЕ робіць заўвагі наконт таго, што працэдура ўключэння ў склад выбарчых камісій або адмовы тым ці іншым грамадзянам бачыцца недастаткова празрыстай. Незразумелы прычыны, чаму мясцовая ўлада аднаго прэтэндэнта ў камісію ўключае, а іншага - не. І часта, у час пасяджэнняў выканаўчых камітэтаў і мясцовых саветаў па стварэнні выбарчых камісій, на гэтыя пытанні адказу не было", - сказала Лідзія Ярмошына. Між тым, паводле яе слоў, гэта пытанне будзе па магчымасці вырашана да выбараў. "Прынамсі, Цэнтральная камісія накіруе адпаведную пастанову мясцовым уладам, каб яны ажыццяўлялі гэту працэдуру максімальна адкрыта і дыскусійна і тыя, хто прысутнічае на пасяджэнні, бачылі, у чым прычына (адмовы. - Заўвага БЕЛТА)", - запэўніла кіраўнік Цэнтрвыбаркама.

Акрамя таго, у далейшым (пасля парламенцкіх выбараў) будзе часткова задаволена і пажаданне АБСЕ, якое датычыцца ўключэння ў склад выбарчых камісій прадстаўнікоў усіх кандыдатаў у дэпутаты. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, гэту прапанову поўнасцю ўлічыць пры дзеючым выбарчым заканадаўстве немагчыма з-за таго, што ўчастковыя камісіі фарміруюцца за 45 дзён да выбараў, а кандыдаты ў дэпутаты з'яўляюцца за 30 дзён. "Гэта значыць на момант стварэння ўчастковых камісій іх (кандыдатаў. - Заўвага БЕЛТА) яшчэ няма. Таму мы прапануем у будучым перагледзець інстытут члена камісіі з правам дарадчага голасу для ўсіх кандыдатаў у дэпутаты. Гэта значыць любы кандыдат пасля рэгістрацыі ў той акруговай камісіі, якая яго зарэгістравала, зможа накіраваць свайго прадстаўніка для ўдзелу ў пасяджэннях і абароны яго інтарэсаў - як у час перадвыбарнай падрыхтоўкі, так і пасля выбараў, калі гэты кандыдат прайграе", - расказала яна.

У Беларусі выбары ў Палату прадстаўнікоў намечаны на 11 верасня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі