Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Jul 2016

Гумінскі перадаў старшыні ПА АБСЕ запрашэнне ўдзельнічаць у назіранні за выбарамі ў Беларусі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі сустрэўся ў Тбілісі са старшынёй ПА АБСЕ Ілкам Канервам, паведамілі БЕЛТА ў Палаце прадстаўнікоў.

"Віктар Гумінскі перадаў старшыні ПА АБСЕ пісьмо старшыні Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі з запрашэннем для Парламенцкай асамблеі АБСЕ прыняць удзел у міжнародным назіранні за маючымі адбыцца выбарамі ў парламент Беларусі", - паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў заявіў, што беларускі бок разлічвае на непрадузяты падыход і аб'ектыўную ацэнку выбарчай кампаніі з боку міжнародных наглядальнікаў, для работы якіх будуць створаны неабходныя ўмовы, а таксама на прадаўжэнне канструктыўнага дыялогу і ўзаемадзеяння пасля іх правядзення.

Таксама на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі і правядзення ў 2017 годзе ў Мінску 26-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ. У сустрэчы прыняў удзел і старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Уладзімір Сянько.

Як паведамлялася, беларуская парламенцкая дэлегацыя прымае ўдзел у 25-й сесіі ПА АБСЕ, якая праходзіць з 1 па 5 ліпеня ў Тбілісі. Дэлегацыю Беларусі ўзначальвае Віктар Гумінскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі