У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

10 Жнв 2016

Дэлегацыя ПАСЕ азнаёмілася з асаблівасцямі перадвыбарнай агітацыі на тэлебачанні і радыё ў Беларусі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Белтэлерадыёкампанія азнаёміла сёння прадстаўнікоў папярэдняй місіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання са створанымі для кандыдатаў у дэпутаты ўмовамі для перадвыбарнай агітацыі на тэлебачанні і радыё. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

У сустрэчы з кіраўніком папярэдняй місіі ПАСЕ Гізелай Вурм з Аўстрыі і яе калегамі з Арменіі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Францыі, Польшчы, Італіі прынялі ўдзел старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, першы намеснік старшыні Аляксандр Саламаха, намеснік старшыні Марат Маркаў, генеральны прадзюсар Кірыл Казакоў, прадстаўнікі дырэкцыі міжнародных сувязей медыяхолдынга.

Бакі абмеркавалі палітычны клімат напярэдадні парламенцкіх выбараў і ролю сродкаў масавай інфармацыі ў правядзенні такога значнага мерапрыемства для краіны. У ходзе візіту дэлегацыя ПАСЕ азнаёмілася са структурай і вяшчальнай палітыкай Белтэлерадыёкампаніі, а таксама з умовамі, створанымі для кандыдатаў у дэпутаты, якія з 15 жніўня пачнуць перадвыбарную агітацыю ў ходзе выступленняў на тэлебачанні і радыё.

Прадстаўнікі місіі наведалі Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію Беларусі пасля сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай. Напярэдадні члены папярэдняй місіі ПАСЕ па назіранні за выбарамі правялі сустрэчу са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Андрэйчанкам і прадстаўнікамі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама па міжнародных справах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс