Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Май 2016

Члены Еўрапарламента могуць прыехаць у Беларусь для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Члены Еўрапарламента заявілі аб сваім жаданні прыехаць у Беларусь для маніторынгу выбараў у Палату прадстаўнікоў. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Лідзія Ярмошына, у прыватнасці, звярнула ўвагу, што Міністэрствам замежных спраў наконт выбараў будуць накіраваны афіцыйныя пісьмы ў міжнародныя арганізацыі, якія займаюцца маніторынгам і з'яўляюцца найбольш аўтарытэтнымі ў гэтай галіне. "Яны будуць самастойна фарміраваць місіі. Гэта могуць быць місіі АБСЕ, СНД, Савета Еўропы. Еўрапарламент таксама заяўляе аб сваім жаданні. Гэта ўжо, у прынцыпе, структура Еўрапейскага саюза", - заўважыла яна.

Паводле слоў старшыні ЦВК Беларусі, прадстаўнікі Еўрапарламента ўжо задавалі ёй адпаведнае пытанне. "Але паколькі гэта не прэрагатыва Цэнтральнай камісіі - запрашэнне наглядальнікаў ад міжнародных арганізацый - я адрасавала іх пытанне МЗС. Мы запрашаем толькі адзін кантынгент: кіраўнікоў і членаў выбарчых камісій іншых дзяржаў", - растлумачыла Лідзія Ярмошына. Што датычыцца Цэнтрвыбаркамаў краін ЕС, беларуская ЦВК накіроўвае запрашэнне толькі дзвюм еўрапейскім камісіям - Літвы і Латвіі.

На праведзеным сёння ў Мінску пасяджэнні Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына закранула рэкамендацыі, якія былі дадзены БДІПЧ АБСЕ ў сувязі з маючай адбыцца выбарчай кампаніяй. Паводле яе слоў, было дадзена 30 прапаноў, 22 з якіх патрабуюць унясення змяненняў у выбарчы закон і не могуць быць рэалізаваны, паколькі Беларусь ужо знаходзіцца на парозе выбарчай кампаніі. Аднак шэраг дапаўненняў, прапаноў і заўваг будзе рэалізаваны шляхам паляпшэння правапрымяняльнай практыкі. Напрыклад, размова ідзе аб удакладненні парадку падліку галасоў, калі наглядальніку прадастаўляецца магчымасць для рэальнага агляду. "Гэта з'яўляецца адной з важнейшых умоў АБСЕ", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, будзе павышана празрыстасць пры разглядзе выбарчых спрэчак. Гэта азначае, што ўсе рашэнні выбарчых камісій, прынятыя ў сувязі са скаргамі, павінны публікавацца ў інтэрнэце - размяшчацца на сайце. Яшчэ адна абавязковая ўмова - павышэнне галоснасці, дыскусійнасці пасяджэнняў выканаўчых органаў пры зацвярджэнні складу выбарчых камісій. "Тыя навелы, якія ўвайшлі ў метадычныя растлумачэнні, гэта перш за ўсё рэкамендацыі міжнародных выбарчых экспертаў", - сказала старшыня Цэнтрвыбаркама. Яна таксама падкрэсліла, што ўказанне ЦВК з'яўляецца абавязковым да выканання камісіямі на месцах.

Сёння на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама зацверджаны ўсе асноўныя дакументы, якімі будуць кіравацца ўчастковыя і акруговыя выбаркамы на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах. Яны запланаваны на 11 верасня 2016 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі