У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

30 Жнв 2016

Бузоўскі заклікаў кандыдатаў у дэпутаты актыўней выкарыстоўваць магчымасці рэгіянальных СМІ ў час агітацыі

Бузоўскі заклікаў кандыдатаў у дэпутаты актыўней выкарыстоўваць магчымасці рэгіянальных СМІ ў час агітацыі

30 жніўня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі заклікаў кандыдатаў у дэпутаты актыўней выкарыстоўваць магчымасці рэгіянальных СМІ ў час агітацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння на цырымоніі адкрыцця радыёстанцыі "Тваё радыё" і запуску праграм Лідскага тэлебачання ў інтэрактыўны пакет ZALA па Гродзенскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Бузоўскі адзначыў, што цяпер кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вядуць перадвыбарную агітацыю, а задача сродкаў масавай інфармацыі ў гэтым выпадку - забяспечыць паўнацэнную камунікацыю і зваротную сувязь з аўдыторыяй, выбаршчыкамі. Паводле яго слоў, прэтэндэнтам на парламенцкую пасаду па ўсёй краіне прадастаўлены роўныя і шырокія магчымасці для агітацыі, і задача кандыдатаў - правільна і актыўна гэтыя магчымасці выкарыстоўваць.

"Не сакрэт, што ва ўсім свеце менавіта рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі даходзяць да прыватных, больш канкрэтных пытанняў, якія хвалююць насельніцтва, - заўважыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Калі на рэспубліканскім узроўні мы часцей узнімаем праблематыку нарматворчай і заканадаўчай дзейнасці, міжнародных адносін, працэсаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, то для мясцовых СМІ ў прыярытэце пытанні, якія цікавяць і хвалююць насельніцтва канкрэтнага рэгіёна". Паводле слоў Ігара Бузоўскага, улічваючы гэты момант, кандыдатам у дэпутаты важна не ўпусціць прадастаўлены інфармацыйны рэсурс у сваёй агітацыйнай кампаніі, каб дабіцца большай папулярнасці сярод насельніцтва сваёй акругі.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс