Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Aug 2019

БРСМ вылучыў прадстаўнікоў у склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў

БРСМ вылучыў прадстаўнікоў у склад акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
Фота з архіву

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі вылучыў сваіх прадстаўнікоў у склад усіх акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА "БРСМ" Кацярына Петрашкевіч.

"Моладзь актыўна ўключылася ў кампанію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання. Сёння ў Рэспубліканскім доме моладзі адбылося пасяджэнне Цэнтральнага камітэта БРСМ, на якім было прынята рашэнне накіраваць 110 прадстаўнікоў нашай арганізацыі ў кожную акруговую камісію і 7 - у тэрытарыяльныя (абласныя і Мінскую гарадскую). Свайго прадстаўніка саюз моладзі вылучыў і ў якасці наглядальніка ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў", - расказала Кацярына Петрашкевіч.

Акрамя таго, тэрытарыяльныя камітэты БРСМ накіруюць сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, а таксама наглядальнікаў. "Моладзь увойдзе ў склад ініцыятыўных груп кандыдатаў у дэпутаты. Сёння на пасяджэнні таксама абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі плана ўдзелу саюза моладзі ў выбарах, асноўныя падыходы і праграма ўдзелу", - адзначыла старшыня ЦКК.

Кацярына Петрашкевіч нагадала, што пры кожным абласным, Мінскім гарадскім, тэрытарыяльных камітэтах БРСМ створаны 185 штабоў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, у склад якіх увайшло больш за 950 чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі