Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

6 Врс 2016

Больш за 32 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана для работы на парламенцкіх выбарах у Беларусі

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 32 тыс. нацыянальных наглядальнікаў акрэдытавана для работы на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Паводле апошніх даных, агульная колькасць унутраных удзельнікаў маніторынгу дасягнула 32 015. Грамадзяне шляхам падачы заявы акрэдытавалі сваіх прадстаўнікоў - 3 453, працоўныя калектывы - 1 908, палітычныя партыі - 3 035 (у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі - 1 256).

Што датычыцца іншых грамадскіх аб'яднанняў, ад іх акрэдытацыю атрымалі 23 619 чалавек (у тым ліку ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі - 6 170).

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня. Сёння стартавала датэрміновае галасаванне, якое прадоўжыцца да 10 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі