Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Кст 2019

Больш за 2,3 тыс. нацыянальных наглядальнікаў ужо акрэдытавана на парламенцкіх выбарах у Беларусі

Больш за 2,3 тыс. нацыянальных наглядальнікаў ужо акрэдытавана на парламенцкіх выбарах у Беларусі
Фота з архіва

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная, тэрытарыяльныя і акруговыя выбарчыя камісіі на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паводле апошніх даных, акрэдытавалі 2359 нацыянальных наглядальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Партыі да гэтага часу накіравалі 91 наглядальніка. Больш за ўсё КПБ - 75 чалавек. Ад грамадскіх аб'яднанняў акрэдытаваліся ўжо 2145 наглядальнікаў. Тут у лідарах прафесійныя саюзы (494), рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" (484) і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (415). Ад грамадзян шляхам падачы заяў накіравана 86 наглядальнікаў, ад працоўных калектываў - 37.

Акрэдытаваныя пры акруговых выбаркамах маюць права прысутнічаць у гэтых камісіях пры прыёме пратаколаў аб выніках галасавання на выбарчых участках. Наглядальнік, накіраваны на пасяджэнні ўчастковай выбарчай камісіі, мае права ў ліку іншага весці назіранне на адпаведным участку для галасавання. У час датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў наглядальнікі маюць права атрымліваць інфармацыю аб колькасці выбаршчыкаў, уключаных у спісы, і аб колькасці тых, хто прыняў удзел у галасаванні.

Акрамя таго, акрэдытацыю на парламенцкіх выбарах у Беларусі атрымалі 326 міжнародных наглядальнікаў, у тым ліку 278 чалавек ад СНД, 42 - ад БДІПЧ АБСЕ. Замежныя эксперты маюць права прысутнічаць на пасяджэннях выбарчых камісій, сустракацца з кандыдатамі ў дэпутаты і іх даверанымі асобамі, назіраць за выдачай бюлетэняў, ходам галасавання.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі