Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

20 Крс 2016

Асабісты фонд кандыдата ў дэпутаты можа скласці максімум Br210 млн

Асабісты фонд кандыдата ў дэпутаты можа скласці максімум Br210 млн

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабісты фонд кандыдата ў дэпутаты можа скласці максімум Br210 млн, паведаміла сёння старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў час семінара па пытаннях удзелу РГА "Белая Русь" у парламенцкай выбарчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кандыдаты ў дэпутаты маюць права стварыць асабістыя фінансавыя фонды ў памеры да тысячы базавых велічынь. На гэты момант, калі б такі фонд ствараўся, сума склала б Br210 млн", - расказала старшыня ЦВК.

Паводле яе слоў, па аналогіі з прэзідэнцкай кампаніяй 2015 года сродкі фінансавых фондаў могуць траціцца на тыя ж патрэбы (лістоўкі, плакаты і г.д.). Напрыклад, на Br210 млн можна вырабіць каля 240 тыс. недарагіх матэрыялаў аб кандыдаце.

Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на адну акругу на маючых адбыцца парламенцкіх выбарах складзе прыкладна 63,7 тыс. чалавек. З улікам гэтага абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты ажыццявілі падзел тэрыторыі на неабходную колькасць акруг. Адпаведныя прапановы, паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, ужо разгледжаны ў ЦВК.

Так, у Мінску самая вялікая колькасць выбарчых акруг - 20. У Магілёўскай і Гродзенскай абласцях па 13 акруг. У буйных рэгіёнах - Мінскай і Гомельскай абласцях - па 17, у Віцебскай - 14, у Брэсцкай - 16. "Адразу магу сказаць, што гэта становішча захаваецца толькі на цяперашнія выбары. На жаль, гораду Мінску 20 акруг ужо мала. Усе выбарчыя акругі ў сталіцы максімальна перанасычаны", - заўважыла старшыня ЦВК.

Пры гэтым павелічэнне колькасці акруг у сталіцы будзе ажыццяўляцца не за кошт павелічэння колькасці дэпутатаў. "Нейкія акругі адбяруць у рэгіёнаў і перададуць гораду Мінску", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі