У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Кст 2016

Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў шостага склікання

Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў шостага склікання

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладзімір Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі шостага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Колькасць дэпутацкіх галасоў, пададзеных у падтрымку вылучанай кандыдатуры, склала 109, супраць быў пададзены адзін голас. Такім чынам, выбранне адбылося большасцю галасоў ад поўнага складу Палаты прадстаўнікоў.

Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў шостага скліканняВыступаючы перад дэпутацкім корпусам, Уладзімір Андрэйчанка падзякаваў за аказаны давер. Спікер выказаў упэўненасць, што ў парламент выбраны дастойныя, неабыякавыя людзі з добрай прафесійнай падрыхтоўкай. Ён таксама выказаў надзею на зладжанае і эфектыўнае супрацоўніцтва па рэалізацыі курсу, зададзенага кіраўніцтвам краіны.

Уладзімір Андрэйчанка быў выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі чацвёртага склікання ў кастрычніку 2008 года, з 18 кастрычніка 2012 года быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў пятага склікання.

Андрэйчанка выбраны старшынёй Палаты прадстаўнікоў шостага скліканняУзнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ і ІІІ ступені, удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь". Мае дзве падзякі Прэзідэнта, узнагароджаны ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс