Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

17 Ліс 2019

Андрэйчанка: у парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні

Андрэйчанка: у парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У парламенце павінны быць прафесіяналы, якія вырашаюць канкрэтныя пытанні. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка ў час галасавання на выбарчым участку нумар 507 у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У парламенце павінны быць прафесіяналы, людзі з добрым жыццёвым вопытам, каб яны не займаліся палітычным крытыканствам, а ўсё ж такі вырашалі канкрэтныя справы, накіраваныя на развіццё нашай краіны", - лічыць Уладзімір Андрэйчанка.

На яго думку, у цэнтры ўвагі дэпутатаў перш за ўсё павінны быць прыярытэты развіцця краіны. Сярод іх пытанні занятасці, павышэння даходаў насельніцтва, нарошчвання экспарту, прыцягнення інвестыцый. "Будуць гэтыя эканамічныя пытанні вырашаны - будзе і палітычная стабільнасць, будзе развівацца краіна", - адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Адказваючы на пытанне аб сваім асабістым выбары, Уладзімір Андрэйчанка растлумачыў, што кіраваўся перш за ўсё тым, што кандыдат ужо зрабіў у жыцці, якія ў яго ёсць дасягненні.

"Выбары - вельмі важнае грамадска-палітычнае мерапрыемства. Лічу, што, удзельнічаючы ў іх, заўсёды трэба кіравацца разважлівасцю. Мы ўсе добра разумеем, што ад таго, хто прыйдзе працаваць у парламент, шмат у чым залежыць мір, стабільнасць у нашым грамадстве, законнасць, правапарадак, устойлівае развіццё краіны", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі