Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

9 Aug 2016

Андрэйчанка спадзяецца на аб'ектыўную ацэнку парламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю

Андрэйчанка спадзяецца на аб'ектыўную ацэнку парламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка спадзяецца на аб'ектыўную ацэнку парламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцю. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з папярэдняй місіяй Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) па назіранні за парламенцкімі выбарамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Спікер, у прыватнасці, звярнуў увагу, што Беларусь не абмяжоўвае маніторынгавыя місіі ў плане колькаснага складу і працягласці знаходжання ў краіне. "Несумненна, выбары ў Палату прадстаўнікоў - вельмі важнае палітычнае мерапрыемства і для дзяржавы, і для беларускага грамадства. Мы шмат чаго ў гэтым плане зрабілі і зробім усё неабходнае, каб выбары прайшлі адкрыта, празрыста, дэмакратычна, каб яны сапраўды адлюстроўвалі волю беларускага народа. Каб наогул ні ў наглядальнікаў, ні ў нашых апанентаў не было ніякіх сумненняў, і гэтыя выбары былі прызнаны міжнароднай супольнасцю", - падкрэсліў ён.

Андрэйчанка спадзяецца на аб'ектыўную ацэнку парламенцкіх выбараў міжнароднай супольнасцюУладзімір Андрэйчанка нагадаў, што па выніках прэзідэнцкіх выбараў 2015 года БДІПЧ АБСЕ прадставіла шэраг рэкамендацый па ўдасканаленні выбарчага працэсу ў Беларусі. У мэтах рэалізацыі гэтых рэкамендацый была створана міжведамасная рабочая група, па гэтым пытанні была праведзена вялікая работа. У прыватнасці, прынята пастанова ЦВК, распрацаваны метадычныя ўказанні для акруговых і ўчастковых камісій, у адпаведнасці з якімі замежным і нацыянальным наглядальнікам (пры ўмове іх акрэдытацыі пры акруговых камісіях) будзе дазволена прысутнічаць у акруговых камісіях пры здачы пратаколаў участковымі выбаркамамі. "Гэта вельмі важны момант у выбарчым працэсе", - лічыць спікер. Акрамя таго, замежныя і нацыянальныя наглядальнікі змогуць атрымліваць інфармацыю аб тым, колькі выбаршчыкаў унесена ў спісы, а таксама (пры датэрміновым галасаванні і ў дзень галасавання) - аб колькасці выбаршчыкаў, якія атрымалі бюлетэні. Прынята таксама рашэнне міжведамаснай групы і ЦВК, каб у дзень галасавання члены ўчастковых камісій і наглядальнікі размяшчаліся такім чынам, каб удзельнікі маніторынгу маглі рэальна бачыць працэдуру падліку галасоў.

"У цэлым мы зрабілі ўсё, каб выбарчы працэс быў адкрытым, празрыстым. Аб гэтым сведчыць і той факт, што на выбарах будуць канкурыраваць розныя палітычныя погляды, палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні", - заўважыў спікер. Ён звярнуў увагу, што на 110 месц у парламенце пададзена 630 заявак, цяпер ідзе разгляд гэтых дакументаў, пасля чаго будзе прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў, якія змогуць займацца перадвыбарнай агітацыяй.

Уладзімір Андрэйчанка запэўніў, што Палата прадстаўнікоў гатова пры неабходнасці аказваць садзейнічанне ў рабоце місіі ПАСЕ. "Вядома, мы спадзяёмся, на аб'ектыўнае заключэнне па выніках выбараў", - сказаў ён.

У сваю чаргу кіраўнік папярэдняй місіі ПАСЕ па назіранні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Гізела Вурм прызналася, што ўпершыню прыехала ў Беларусь, але ўжо ўражана яе прыгажосцю і гасціннасцю. Яна таксама падзякавала за запрашэнне прыбыць для ацэнкі папярэдняга выбарчага працэсу і падрыхтоўкі, якая праводзіцца да выбараў, і прадставіла калег, якія прыбылі ў складзе дэлегацыі (прадстаўнікі Арменіі, Нарвегіі, Чарнагорыі, Францыі, Польшчы, Італіі). Паводле слоў кіраўніка місіі, такая шматнацыянальная і прадстаўнічая дэлегацыя сведчыць аб жаданні даць максімальна непрадузятую і справядлівую ацэнку маючай адбыцца электаральнай падзеі. "Улічваючы, што, як вы сказалі, у вашай краіне прыкладаюцца намаганні для падрыхтоўкі і правядзення выбараў, мы са свайго боку прыкладзём усе намаганні для аб'ектыўнага назірання", - дадала Гізела Вурм.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі