У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

11 Жнв 2016

Амаль паўсотні кандыдатаў у дэпутаты адкрылі выбарчыя рахункі для фінансавання агітацыі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль паўсотні кандыдатаў у дэпутаты адкрылі спецыяльныя выбарчыя рахункі для фінансавання агітацыі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Сёння апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, дакладная колькасць зарэгістраваных прэтэндэнтаў на месца ў парламенце па ўсіх рэгіёнах краіны стане вядома ў бліжэйшы час. Аднак пэўная колькасць кандыдатаў ужо зарэгістравана акруговымі выбарчымі камісіямі. Менавіта зарэгістраваныя кандыдаты маюць права адкрываць асабістыя выбарчыя рахункі для збору добраахвотных ахвяраванняў і фінансавання расходаў перадвыбарнай агітацыі. Такім чынам, да гэтага часу такія рахункі, якія неабходны для фарміравання фінансавых фондаў, адкрылі ўжо 47 чалавек.

Асабістыя фонды могуць фарміравацца за кошт уласных грашовых сродкаў кандыдата, добраахвотных ахвяраванняў грамадзян Рэспублікі Беларусь (памер ахвяравання не можа перавышаць 5 базавых велічынь), а таксама добраахвотных ахвяраванняў юрыдычных асоб (памер не можа перавышаць 10 БВ).

Гранічная сума ўсіх расходаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не можа перавышаць 1000 БВ, што складае Br21 тыс. з улікам дэнамінацыі.

Спецыяльны фінансавы рахунак для стварэння фонду кандыдат можа адкрыць у аддзяленні Беларусбанка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс