Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Sep 2016

Амаль 700 журналістаў акрэдытавана для работы ў інфацэнтры на парламенцкіх выбарах

Амаль 700 журналістаў акрэдытавана для работы ў інфацэнтры на парламенцкіх выбарах

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 700 журналістаў акрэдытавана для работы ў інфацэнтры на парламенцкіх выбарах 11 верасня, паведаміла сёння міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч у час пасяджэння рабочай групы па стварэнні і забеспячэнні дзейнасці інфармацыйнага цэнтра ЦВК "Выбары-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Лілія Ананіч, акрэдытаваны для работы 695 журналістаў з розных дзяржаў. Згенерыравана 800 логінаў і пароляў для бесперашкоднага доступу да інтэрнэту, падрыхтаваны рабочыя месцы ў прэс-цэнтры. Зацверджаны план-графік прэс-канферэнцый. Кіраўнік ведамства акцэнтавала ўвагу, што ў малой канферэнц-зале інфацэнтра пройдуць два цікавыя круглыя сталы - "Парламентарызм праз прызму ментальнасці беларускага грамадства" і "Сродкі масавай інфармацыі ў выбарчых працэсах фарміравання электаральнай культуры". Чакаецца, што ўдзел у іх прымуць і беларускія, і замежныя эксперты.

Інфармацыйны цэнтр будзе працаваць у будынку Палаца Рэспублікі з 9.00 11 верасня да 12.30 12 верасня. Першая прэс-канферэнцыя ў цэнтры, прысвечаная выбарам у Палату прадстаўнікоў шостага склікання, запланавана на 10.00.

Па традыцыі інфацэнтр будзе прадастаўляць аператыўную інфармацыю аб ходзе выбараў, галасавання і яўцы выбаршчыкаў, а таксама аб папярэдніх выніках электаральнай падзеі. Будуць арганізаваны відэаканферэнцыі з выбарчымі камісіямі, выступленні палітолагаў, замежных наглядальнікаў, спецыялістаў у галіне выбарчага права, прэс-канферэнцыі, брыфінгі, інтэрв'ю і г.д. Прэс-канферэнцыі і відэаканферэнцыі будуць праходзіць кожныя дзве гадзіны. Падагульняючая прэс-канферэнцыя па папярэдніх выніках выбараў адбудзецца 12 верасня ў 10.00. Таксама на 12 верасня запланаваны прэс-канферэнцыі наглядальнікаў СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Доступ у інфармацыйны цэнтр для замежных наглядальнікаў ажыццяўляецца па пасведчаннях, выдадзеных Цэнтрвыбаркамам, і дакументах, што засведчваюць асобу. Замежныя журналісты змогуць прайсці па акрэдытацыйных пасведчаннях, выдадзеных Міністэрствам замежных спраў Беларусі, і дакументах, што засведчваюць асобу. Журналісты беларускіх СМІ - па акрэдытацыйных пасведчаннях, выдадзеных Нацыянальным прэс-цэнтрам, і дакументах, што засведчваюць асобу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі