Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

1 Врс 2016

Амаль 60 заявак паступіла ўжо ў МЗС Беларусі ад замежных СМІ на акрэдытацыю для асвятлення выбараў

Амаль 60 заявак паступіла ўжо ў МЗС Беларусі ад замежных СМІ на акрэдытацыю для асвятлення выбараў

1 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Амаль 60 заявак паступіла ўжо ў МЗС Беларусі ад замежных СМІ на акрэдытацыю для асвятлення парламенцкіх выбараў. Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па стане на сённяшні дзень намі атрымана 59 заявак на акрэдытацыю. Сярод іх прадстаўнікі такіх буйных СМІ, як расійскае інфармагенцтва ТАСС, кітайская тэлерадыёкампанія CCTV, катарская "Аль-Джазіра", шэраг буйных еўрапейскіх СМІ", - сказаў прэс-сакратар.

Акрамя таго, на пастаяннай аснове ў Беларусі акрэдытавана больш за 70 прадстаўнікоў замежных СМІ. "Мы зыходзім з таго, што яны таксама праявяць цікавасць да парламенцкіх выбараў", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Ён нагадаў, што ў МЗС заяўкі на акрэдытацыю журналістаў замежных СМІ на асвятленне выбараў у Палату прадстаўнікоў прымаюцца да 4 верасня. "Таму не выключаю і нават мяркую, што да гэтага часу колькасць журналістаў можа ўзрасці", - дадаў прэс-сакратар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі