Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

4 Sep 2019

Амаль 400 наглядальнікаў увойдуць у місію ад СНД на парламенцкіх выбарах у Беларусі

Амаль 400 наглядальнікаў увойдуць у місію ад СНД на парламенцкіх выбарах у Беларусі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 400 наглядальнікаў увойдуць у місію ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання Беларусі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У склад місіі ўвойдуць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў СНД. "Плануем, што ў ходзе выбараў іх будзе амаль 400 - доўгатэрміновых і кароткатэрміновых наглядальнікаў", - праінфармаваў Сяргей Лебедзеў.

Штаб місіі ўжо сфарміраваны і пачаў работу. У яго складзе 12 чалавек, кіраўнік - першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі. Члены штаба прысутнічалі пры фарміраванні Мінскай гарадской і Мінскай абласной выбарчых камісій, а таксама 37 акруговых выбарчых камісій у Мінску і сталічным рэгіёне.

"Мы цяпер пачалі рэгістрацыю доўгатэрміновых наглядальнікаў, якія ўжо літаральна з заўтрашняга дня будуць назіраць за выбарчым працэсам, пабываюць ва ўсіх абласцях Беларусі", - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Чакаецца, што на выбарах у Беларусі будуць працаваць амаль 50 доўгатэрміновых наглядальнікаў - акрэдытаваныя ў краіне дыпламаты з дзяржаў СНД, прадстаўнікі Выканкама СНД, саюзныя парламентарыі. У далейшым у склад місіі будуць уключаны парламентарыі з краін СНД, прадстаўнікі МПА СНД, члены цэнтральных выбарчых камісій.

"Наша місія будзе дастойнай. Гэта людзі вопытныя, прадстаўнікі важных структур краін Садружнасці, - падкрэсліў Сяргей Лебедзеў. Паводле слоў старшыні Выканкама СНД, яе задача не ў тым, каб знайсці нейкія недахопы і потым гучна крычаць, што тут усё няправільна, недэмакратычна. "Наша задача, - выявіўшы нейкія недахопы, недапрацоўкі, дапамагчы як мага хутчэй іх устараніць, садзейнічаць адкрытасці, дэмакратычнасці выбарчага працэсу", - дадаў ён.

Сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ўручыла Сяргею Лебедзеву пасведчанне міжнароднага наглядальніка нумар 1. Кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што выбарчая кампанія праходзіць у спакойным штатным рэжыме, усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з каляндарным планам. У панядзелак, 2 верасня, завяршылася фарміраванне акруговых і тэрытарыяльных выбарчых камісій - 110 і 7 адпаведна. У іх увайшла збалансаваная колькасць прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, працоўных калектываў і грамадзян, якія вылучаліся шляхам падачы заяў. Усе камісіі сфарміраваны ў максімальным складзе - 13 чалавек. Грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі складаюць больш за 72 працэнты прадстаўнікоў, якія ўвайшлі ў выбаркамы. Фарміраванне выбарчых камісій прайшло адкрыта і дэмакратычна. Ішло рэйтынгавае галасаванне за кандыдатаў, расказала Лідзія Ярмошына.

Акруговыя камісіі пачалі работу, яны ўжо могуць прымаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўных груп па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты. У нядзелю, 8 верасня, пачнецца вылучэнне, яно прадоўжыцца месяц.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў назначаны на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі