Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

23 Aug 2016

Акрэдытацыю для маніторынгу парламенцкіх выбараў атрымалі больш як 18 тыс. унутраных наглядальнікаў

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акрэдытацыю для маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі атрымалі 18 389 унутраных наглядальнікаў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

У прыватнасці, паводле апошніх даных, грамадзяне шляхам падачы заяў акрэдытавалі 1 549 сваіх прадстаўнікоў, працоўныя калектывы - 688, палітычныя партыі - 1 892 (з іх 725 - Камуністычная партыя Беларусі). Іншыя грамадскія аб'яднанні для маніторынгу электаральнай падзеі акрэдытавалі 14 260 чалавек, пры гэтым найбольшую колькасць - Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (4 053).

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.Акрэдытацыю для маніторынгу парламенцкіх выбараў атрымалі больш як 18 тыс. унутраных наглядальнікаў

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі