Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

12 Врс 2016

АБСЕ адзначае прагрэс у шэрагу пытанняў пры правядзенні выбараў у Беларусі

АБСЕ адзначае прагрэс у шэрагу пытанняў пры правядзенні выбараў у Беларусі

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У шэрагу пытанняў пры правядзенні выбараў у Беларусі ёсць прагрэс. Аб гэтым сёння заявіў на прэс-канферэнцыі спецыяльны каардынатар місіі кароткатэрміновых наглядальнікаў АБСЕ на выбарах у Палату прадстаўнікоў, намеснік старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках нашага назірання мы высветлілі, што ў некаторых выпадках ёсць прагрэс, па іншых напрамках сітуацыя заставалася такой жа, як і раней", - сказаў Кент Харстэд. У прыватнасці, на яго думку, неабходна ўдасканальваць сістэму рэгістрацыі выбаршчыкаў у час галасавання на ўчастках, назначаць у выбарчыя камісіі больш прадстаўнікоў апазіцыі.

"Тым не менш важна адзначыць і станоўчыя аспекты. З 630 кандыдатаў 488 прынялі ўдзел у выбарах, уключаючы значную колькасць кандыдатаў з апазіцыі. Добра, што ў краіне ёсць пэўная канкурэнцыя на выбарах, - звярнуў увагу Кент Харстэд. - Некаторыя з кандыдатаў, цалкам магчыма, удзельнічалі ў выбарах, каб папулярызаваць сваю партыю або стварыць з сябе брэнд".

АБСЕ адзначае прагрэс у шэрагу пытанняў пры правядзенні выбараў у Беларусі"Мы адзначаем станоўчыя элементы, якія заўважылі, і гатовы працаваць далей над устараненнем выяўленых недахопаў", - рэзюмаваў прадстаўнік АБСЕ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі