VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Кст 2015

Жужанна Якаб: Краінам СААЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя

Жужанна Якаб: Краінам СААЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краінам - членам СААЗ цікавы вопыт Беларусі ў сферы аховы здароўя. Аб гэтым сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам паведаміла дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Жужанна Якаб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Жужанна Якаб падзякавала Прэзідэнту за магчымасць правесці міністэрскую канферэнцыю СААЗ у Беларусі і адзначыла высокі ўзровень прадстаўніцтва ўдзельнікаў. Паводле яе слоў, яны хочуць азнаёміцца з вопытам і вынікамі, дасягнутымі Беларуссю ў сферы аховы здароўя.

Дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ падзякавала Аляксандру Лукашэнку "за лідарства, намаганні, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы аховы здароўя, якія прынеслі ўжо відавочны вынік".

"У СААЗ палітычны складнік мае вялікае значэнне, і мы ўпэўнены, што Беларусь зрабіла цалкам правільны палітычны выбар, інвесціраваўшы ў сферу аховы здароўя. Гэта вельмі правільнае рашэнне", - падкрэсліла Жужанна Якаб.

Мэтай арганізацыі з'яўляецца дасягненне нулявога паказчыка смяротнасці маці пры родах - тое, чаго Беларусь ужо дабілася. Жужанна Якаб адзначыла і павіншавала беларускую медыцыну з яшчэ адным вельмі высокім дасягненнем не толькі ў Еўропе, але і ў свеце - практычна нулявым узроўнем дзіцячай смяротнасці пры нараджэнні.

Яна таксама звярнула ўвагу на ўзровень імунізацыі дзяцей у Беларусі, які дасягае 98-99 працэнтаў і з'яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у свеце. Акрамя таго, дырэктар Еўрапейскага бюро СААЗ адзначыла намаганні Беларусі ў барацьбе з ВІЧ і туберкулёзам, у якой краіна дасягнула значных вынікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход