Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

5 Жнв 2016

Журналісты Беларусі адправілі тэлеграму ўдзельнікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра

Журналісты Беларусі адправілі тэлеграму ўдзельнікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра

5 жніўня, Гродна /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Журналісты Беларусі адправілі тэлеграму ўдзельнікам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра сёння ў час рэспубліканскага семінара па пытаннях развіцця сродкаў масавай інфармацыі ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр інфармацыі Лілія Ананіч прапанавала ўдзельнікам мерапрыемства, сярод якіх кіраўнікі рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, адправіць тэлеграму беларускім спартсменам адразу з форуму з адзіным пажаданнем: "Перамог!"

Перад адкрыццём Алімпіяды ў Рыа на семінары ў Гродне ўспомнілі, што 120 гадоў таму спартыўныя рэпартажы з першых Алімпійскіх гульняў новага часу перадаваў у сусветную прэсу ўраджэнец Ашмянскага раёна Зыгмунт Мінейка. Такім чынам, вобласць таксама ўнесла свой уклад у развіццё сусветнай спартыўнай журналістыкі.

У Гродне 5 жніўня праходзіць рэспубліканскі семінар "Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі па рэалізацыі задач дзяржаўнай палітыкі". Удзел у ім прымаюць кіраўнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ. У час семінара Лілія Ананіч азнаёмілася з работай студэнцкага медыяцэнтра ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, а таксама прыняла ўдзел у запуску вяшчання ў НD-фармаце на тэлеканале "Гродна Плюс". У гэты момант праходзіць пленарнае пасяджэнне.Стадыён "Маракана"Стадыён "Маракана"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі