Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліс 2017

Жарко ўручыў вялікага Хрустальнага жураўля і ключы ад аўтамабіля настаўніку года

Жарко ўручыў вялікага Хрустальнага жураўля і ключы ад аўтамабіля настаўніку года

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Васіль Жарко ўручыў вялікага Хрустальнага жураўля і ключы ад аўтамабіля пераможцу конкурсу прафмайстэрства "Настаўнік года Беларусі - 2017" Святлане Румянцавай у час рэспубліканскага семінара "Інавацыйнае развіццё - стратэгічны вектар адукацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў круглай зале Нацыянальнай бібліятэкі, прыняў удзел міністр адукацыі Ігар Карпенка. Ён уручыў Баравухскай сярэдняй школе нумар 15 Наваполацка, настаўнік якой атрымаў перамогу ў рэспубліканскім конкурсе, сертыфікат на набыццё інтэрактыўнай сэнсарнай сістэмы (мультыборда). "Сёння настаўнік вельмі часта сумяшчае ролю выхавальніка, часам нават і бацькоў. Таму тое, кім вырасце маладое пакаленне, шмат у чым залежыць ад настаўнікаў. На конкурсе былі прадстаўлены лепшыя з іх. Прызы і ўзнагароджанні сёння не заканчваюцца. На працягу года многія школы, якія вылучылі сваіх настаўнікаў на рэспубліканскі конкурс, атрымаюць у падарунак мультыборды", - сказаў Ігар Карпенка.

У канцы верасня былі аб'яўлены вынікі конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Беларусі - 2017". Пераможцам стала настаўнік беларускай мовы і літаратуры Баравухскай сярэдняй школы нумар 15 Наваполацка Святлана Румянцава. Лепшы педагог быў вызначаны па выніках суперфіналу, у якім спаборнічалі 8 пераможцаў прадметных намінацый. Усяго ў рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства педработнікаў прынялі ўдзел больш за 30 тыс. настаўнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі