Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Jan 2016

Зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індархакеі

Зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індархакеі

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд, абыграўшы ў мінскім Палацы спорту ў матчы за трэцяе месца саперніц з каманды Германіі з лікам 6:5, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля паражэння напярэдадні ў серыі пенальці ў паўфінале ад полек каманда змагла знайсці ў сабе сілы згуляць яшчэ адзін цікавы паядынак на турніры. Як і пры першай сустрэчы хакейных зборных Беларусі і Германіі на папярэдняй стадыі балельшчыкі ўбачылі шмат галоў. Ужо на старце гульні капітан гаспадароў турніру Рыта Батура на 3-й мінуце змагла рэалізаваць дакладны кідок пасля розыгрышу штрафнога-вуглавога. Перавагу беларусак павялічыла Хрысціна Папкова - 2:0. Грозныя немкі, якія неаднаразова станавіліся прызёрамі і чэмпіёнамі Еўропы, зраўнавалі лік у канцы першага тайма - 2:2. У ходзе наступных дваццаці мінут гульні зборная Германіі нават выйшла наперад - 4:3, аднак Рыта Батура, якая рэалізавала пенальці, Настасся Сыраежка і Хрысціна Папкова, якія вызначыліся ў гульні, не далі магчымасці сапернікам перахапіць ініцыятыву. Канчатковы лік 6:5 на карысць зборнай Беларусі.

Значна спакайней прайшоў фінал турніру. Зборная Нідэрландаў упэўнена абараніла тытул чэмпіёнаў Еўропы па індархакеі сярод жаночых каманд, атрымаўшы перамогу ў сустрэчы за залатыя медалі над камандай Польшчы - 6:2.

У сталічным Палацы спорту 24 студзеня таксама завяршыліся матчы ў суцяшальнай групе С, дзе выступілі каманды, якія не змаглі прабіцца ў паўфінал. Абедзве сустрэчы завяршыліся з нічыйным лікам: Украіна - Бельгія - 3:3, Чэхія - Аўстрыя - 3:3.

Турнірнае становішча ў групе С: Украіна - 7 ачкоў (3 матчы), Чэхія - 4 (3), Аўстрыя - 2 (3), Бельгія - 2 (3).

Падагульняючае становішча чэмпіянату: 1. Нідэрланды. 2. Польшча. 3. Беларусь. 4. Германія. 5. Украіна. 6. Чэхія. 7. Аўстрыя. 8. Бельгія.

Па выніках кантынентальнага форуму шэсць зборных атрымалі права на ўдзел у чэмпіянаце свету 2018 года, які пройдзе ў аргенцінскім Расарыа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі