Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Чэр 2015

Залатога, сярэбранага і бронзавага віцязяў заваявалі беларусы на кінафестывалі "Залаты Віцязь"

Залатога, сярэбранага і бронзавага віцязяў заваявалі беларусы на кінафестывалі

2 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Узнагароды ўсіх вартасцей заваявалі беларускія кінематаграфісты на XXIV Міжнародным славянскім кінафоруме "Залаты Віцязь", які праходзіў у Севастопалі з 22 мая па 1 чэрвеня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры форуму.

Рашэннем журы ўзнагароды "Залаты Віцязь" у конкурсе анімацыйных фільмаў удастоены мультыплікацыйны фільм Ірыны Тарасавай "Лыжка для салдата". У гэтай жа намінацыі "Сярэбраным Віцязем" узнагароджана работа Ігара Волчака "Ронда капрычыёза". А "Бронзавага Віцязя" ў конкурсе фільмаў для дзяцей атрымала карціна Алены Туравай "Кіндэр-Вілейскі прывід".

Беларускія кінематаграфісты былі адзначаны таксама спецыяльнымі ўзнагародамі. Дыплом за лепшы анімацыйны фільм для дзяцей атрымала Ірына Тарасава за стужку "Лыжка для салдата", дыплом за пранікнёны расказ пра чалавека, які прыйшоў да веры, - Кацярына Махава за дакументальную карціну "Айцец Герман", дыплом за беражлівае стаўленне да нацыянальнай літаратурнай традыцыі - Ігар Васільеў за сваю дэбютную работу "Сваякі". Акрамя таго, прыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі "За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве" ўручаны рэжысёру Сяргею Карцьеру.

Усяго ў конкурсныя і пазаконкурсныя праграмы фестывалю было ўключана амаль 200 фільмаў, знятых кінематаграфістамі 20 краін. У кожнай з шасці фестывальных намінацый міжнароднае журы па традыцыі прысуджвала залатую, сярэбраную і бронзавую ўзнагароды. Па рашэнні старшынь усіх журы лепшаму фільму любога жанру прысуджаны Гран-пры: яго ўладальнікам стала карціна "Дзве жанчыны", знятая вядомай расійскай актрысай Верай Глаголевай.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі