Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Лют 2022

З Першым пра галоўнае. Лукашэнка сустрэнецца з вядомымі беларускімі журналістамі

З Першым пра галоўнае. Лукашэнка сустрэнецца з вядомымі беларускімі журналістамі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 лютага сустрэнецца з вядомымі беларускімі журналістамі. Планы правесці такую размову ён анансаваў яшчэ ў ходзе Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 28 студзеня, паведамляе БЕЛТА.

"З Першым пра галоўнае. Канкрэтная размова, якую Прэзідэнт анансаваў у час Паслання, адбудзецца заўтра! 9 журналістаў, прозвішчы якіх вельмі вядомыя, каб іх называць, са сваімі вострымі пытаннямі да Першага", - расказаў аб маючым адбыцца мерапрыемстве Telegram-канал "Пул Першага".

Сярод удзельнікаў сустрэчы будзе і прадстаўнік БЕЛТА Уладзімір Мацвееў, які ўжо 14 гадоў працуе з кіраўніком дзяржавы ў прэзідэнцкім пуле.

"Размова з кіраўніком беларускай дзяржавы заўсёды цікавая. Трэба прызнаць, што апошнім часам ён шмат гаварыў на публіцы, былі працяглыя і рэзанансныя інтэрв'ю замежным медыя, вядомым журналістам. Можна сказаць, што Аляксандр Рыгоравіч любіць і не баіцца прэсы. У гэтым любы мог пераканацца не раз. Але мы бачым, што абстаноўка мяняецца часам па некалькі разоў на дзень. Таму актуальныя каментарыі, моцнае экспертнае меркаванне, за што многія цэняць нашага Прэзідэнта як унутры краіны, так і за мяжой, заўсёды запатрабаваны", - адзначыў Уладзімір Мацвееў.

"Магу ад сябе дадаць, што ў час інтэрв'ю, і не толькі, Прэзідэнт, кажучы спартыўнай тэрміналогіяй, не любіць "дагаварнякі". Вельмі простыя пытанні - дакладна не яго тэма. Патрэбны больш вострыя. Думаю, у гэтым ключы і будзе размова. Хоць вастрыня пытанняў асабіста для мяне не галоўнае. Ведаеце, я не Мэцью Чанс (журналіст CNN, які браў скандальна вядомае інтэрв'ю ў Прэзідэнта Беларусі. - Заўвага БЕЛТА) і не імкнуся ім быць. Упэўнены, што галоўнае ў ходзе такіх сустрэч, інтэрв'ю, асабліва з кіраўніком дзяржавы, не паспрабаваць укалоць вострым пытаннем, а даць магчымасць выказацца па той ці іншай тэматыцы. Таму скажу так: пытанні рыхтую цікавыя, актуальныя і крыху з пярчынкай", - сказаў журналіст БЕЛТА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі