У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Лют 2015

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 11-15 лютага

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе 11-15 лютага

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 11 па 15 лютага, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Экспаненты з 28 краін свету прадставяць свае кнігі на гэтым кніжным форуме, які адкрывае каляндарны год міжнародных выставак. Пачэсным госцем выстаўкі з'яўляецца Кітай. Амаль 5 тыс. выданняў прадставіць экспазіцыя пачэснага госця, якая размесціцца на стэндзе плошчай амаль 400 кв.м. Важнай падзеяй стане падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі і Міністэрствам інфармацыі Беларусі аб перакладзе і выданні класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі ў 2015-2020 гадах. У дні выстаўкі запланавана шмат мерапрыемстваў, у якіх прымуць удзел кітайскія пісьменнікі. Пройдуць прэзентацыі твораў чатырох кітайскіх аўтараў. Акрамя таго, адбудзецца цырымонія перадачы кніг Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, творчыя абмеркаванні па пытаннях развіцця нацыянальных літаратур.

Тытул цэнтральнага экпанента ў Расіі. Праграма цэнтральнага экспанента таксама вельмі аб'ёмная. Самыя вялікія экспазіцыі прадставяць Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Іран. Нацыянальная экспазіцыя Беларусі будзе прадстаўлена па тэматычных раздзелах: зона "Мая Беларусь", зона энцыклапедычнай літаратуры, зона літаратурна-мастацкай кнігі, зона вучэбнай літаратуры, дзіцячая літаратура.

Упершыню ў Мінску пройдзе міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". Пісьменнікі з 16 краін будуць абмяркоўваць ролю творчай інтэлігенцыі ў сучасным глабальным свеце, важнасць слова пісьменніка-сучасніка для захавання духоўна-маральных асноў развіцця грамадства і дзяржавы, высокай місіі пісьменніка ў рабоце з моладдзю. Арганізатарамі сімпозіума літаратараў выступаюць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі", РВУ "Выдавецкі дом "Звязда". Мерапрыемства пройдзе пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Галоўнымі тэмамі выстаўкі ў Мінску стануць тэма 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і маладзёжная тэма, паколькі XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш праходзіць у Год моладзі. На выстаўцы будуць ушаноўваць пераможцаў конкурсу маладых літаратараў "Першая глава". Тут жа адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Міжнароднага конкурсу патрыятычнага плаката моладзі краін СНД "Нам дарагі мір", прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі. На конкурс было прадстаўлена 380 плакатаў з сямі краін. Работы прайшлі не толькі з краін СНД, але і краін Балтыі. Наведвальнікі кніжнай выстаўкі змогуць азнаёміцца з лепшымі работамі аўтараў плакатаў.

Лепшыя выданні па выніках 2014 года атрымаюць узнагароды 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі". Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 13 лютага. У конкурсе прынялі ўдзел 46 выдавецтваў, што склала рэкордную колькасць за апошнія гады. На суд журы было прадстаўлена 148 выданняў павышанай якасці. Вышэйшая ўзнагарода 54-га Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі" Гран-пры ў намінацыі "Трыумф" прысуджана фотаальбому "Беларусь замкавая".

XXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш разгарнулася ў нацынальным выставачным цэнтры "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў, 14. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, ААТ "Белкніга" і ВК ТАА "Макбел".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс