Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

4 Стд 2017

XIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ўрачыста адкрыўся ў Мінску

XIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ўрачыста адкрыўся ў Мінску

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія адкрыцця XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі адбылася сёння на "Чыжоўка-Арэне", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Святочная атмасфера каля аднаго з самых буйных спартыўных аб'ектаў Мінска, "Чыжоўка-Арэны", адчувалася ўжо ў поўдзень, калі сталі вядомы вынікі першых матчаў. У час цырымоніі адкрыцця XIII Каляднага турніру балельшчыкі, якія запоўнілі трыбуны, убачылі выступленне юных артыстаў і фігурыстаў. Парадавалі сваёй творчасцю зоркі беларускай эстрады Тэа і Вольга Плотнікава, якія праспявалі дуэтам. Адбылося прадстаўленне ўсіх васьмі каманд, што ўдзельнічаюць у спаборніцтвах.

Прэзідэнта Беларусі Аляксандра ЛукашэнкаПерад пачаткам цырымоніі адкрыцця сёння адбыліся тры паядынкі турніру. У групе А каманда Швейцарыі была мацнейшай за зборную Балкан - 13:2, а ў групе В Фінляндыя перамагла Германію - 11:3, Славакія не пакінула шанцаў Расіі - 12:0.

XIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ўрачыста адкрыўся ў МінскуКалядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі праводзіцца ў Мінску з 2005 года. У розныя гады ўладальнікам ганаровага трафея дзевяць разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016). Тройчы поспех святкавала расійская дружына (2007, 2011, 2015).

Арганізатарамі турніру выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Беларусі", Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.XIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ўрачыста адкрыўся ў МінскуXIII Калядны міжнародны турнір аматараў хакея ўрачыста адкрыўся ў Мінску

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі