У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Стд 2020

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XVI Калядным турніры

Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі перамагла ў XVI Калядным турніры

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хакейная каманда кіраўніка беларускай дзяржавы перамагла ў XVI Калядным міжнародным турніры аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным матчы яна была мацнейшая за зборную Расіі, лік - 4:1 (1:0, 1:1, 2:0), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Хакейныя паядынкі беларускай і расійскай каманд на Калядным турніры нязменна выклікаюць павышаную цікавасць у гледачоў. Гэты матч выключэннем не стаў. Гаспадары з першых хвілін матчу зрабілі стаўку на актыўны хакей. Беларусам прынеслі поспех кідкі Аляксея Баранава, які адкрыў лік у матчы, і Міхаіла Грабоўскага, які вызначыўся ў другім перыядзе. Расіяне адказалі голам Канстанціна Касянчука.

У трэцім перыядзе гульня набыла чакальны характар, хакеісты абедзвюх дружын стараліся выключыць памылкі ў сваіх дзеяннях, таму што любы промах мог быць фатальным. Зрэшты, расіяне, якіх сітуацыя вымушала адыгрывацца, гасцілі на палавіне пляцоўкі беларусаў крыху часцей. Але гол зноў забілі беларусы, якія рэалізавалі большасць. Аляксандр Кулакоў пасля паса Ігара Брыкуна на 16-й мінуце трэцяга перыяду закінуў трэцюю шайбу ў вароты расійскай дружыны. Адсунуўшы гульню ад сваіх варот, беларуская каманда вызначылася яшчэ раз. Умацаваў перавагу лядовай дружыны Прэзідэнта Андрэй Глебаў - 4:1, які ўстанавіў канчатковы лік у матчы.

Лепшымі ігракамі фіналу былі прызнаны Аляксей Сергіеўскі ў расіян і Ігар Брыкун у беларусаў. Узнагароды хакеістам, якія вызначыліся, уручыў міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.

Абедзве каманды ўпэўнена выступілі на папярэдняй стадыі спаборніцтваў. Каманда Прэзідэнта Беларусі абыграла зборныя IIHF (11:3) і ЗША (9:3). У паўфінале была абыграна каманда ААЭ (9:5).

Расіяне атрымалі перамогі над дружынамі Балтыі (14:5) і Германіі (8:1). У спрэчцы за пропуск у паўфінал яны былі мацнейшыя за фінаў (5:2).

Для хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі гэта ўжо 13-ы тытул пераможцаў прадстаўнічага форуму аматараў хакея. Раней яны станавіліся першымі ў 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013, 2014, 2016, 2017, 2018 і 2019 гадах. Расійская каманда святкавала поспех тройчы, у 2007, 2011 і 2015 гадах.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Федэрацыя хакея Беларусі, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс