Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Жнв 2025

"Выхадныя пакладзём на алтар абмеркавання". Сустрэча Лукашэнкі і Пуціна праходзіць на Валааме


1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу на востраве Валаам (Ладажскае возера) у Карэліі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Расійскі лідар сустрэў беларускага калегу каля ўвахода ў Смаленскі скіт Валаамскага манастыра. Прэзідэнты цёпла віталі адзін аднаго. "У патрэбны час, у патрэбнае месца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнікі дзяржаў наведалі Храм Смаленскага абраза Божай Маці, дзе адбыўся кароткі малебен.

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зрабілі кароткія заявы для СМІ адносна будучага перагаворнага парадку дня.

Расійскі лідар адзначыў, што падобныя сустрэчы - гэта магчымасць абмеркаваць бягучыя справы ў адносінах дзвюх краін. Тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй перасягнуў $50 млрд. "Праектаў шмат у вельмі важных, перспектыўных галінах. Зразумела, пры такім аб'ёме заўсёды шмат пытанняў узнікае. У нас будзе магчымасць гэтыя пытанні абмеркаваць", - сказаў ён.

"Выхадныя мы пакладзём на алтар абмеркавання", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падзякаваў расійскаму калегу за добрую традыцыю штогод сустракацца на Валааме.

Прэзідэнты адказалі на пытанні журналістаў, якія перш за ўсё датычыліся абстаноўкі ва Украіне ў частцы ваенных дзеянняў, перспектыў мірнага ўрэгулявання і падыходаў бакоў да гэтага пытання, агульнай антысанкцыйнай палітыкі, а таксама ўмацавання саюзнай бяспекі і пастаўкі ў Беларусь ракетнага комплексу "Арэшнік".

Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з рабочым візітам у Расіі. У фармаце "сам-насам" кіраўнікі дзяржаў у нефармальнай абстаноўцы абмяркуюць найбольш важныя і актуальныя пытанні, звязаныя з развіццём беларуска-расійскіх адносін, рэалізацыяй саюзных праектаў. У цэнтры ўвагі таксама будуць міжнародны парадак дня і тэматыка рэгіянальнай бяспекі.

Кіраўнікі дзяржаў раней ужо тройчы разам наведвалі гэты востраў. Першы раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пабывалі тут у ліпені 2019 года, а потым аналагічныя ліпеньскія сустрэчы адбыліся ў 2023 і 2024 гадах. Лідары краін сумяшчалі наведванне размешчанага на Валааме манастыра з нефармальнымі сустрэчамі, абмяркоўвалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі.

Валаамскі манастыр - адзін з самых шануемых у Расіі. Штогод яго наведваюць больш за 100 тыс. паломнікаў і турыстаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі