Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Крс 2016

Выстаўка "ТІБО" пачынае работу ў Мінску

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТІБО-2016" адкрываецца сёння ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

У ліку гасцей выстаўкі чакаюцца генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хоўлінь Чжао, генеральны дырэктар Выканкама Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі Нурудзін Мухітдзінаў, кіраўнік занальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі для краін СНД Аразабек Кайыкаў, міністр сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана Рамін Наміг аглу Гулузадэ, віцэ-прэзідэнт карпарацыі ЕМС Майкл Грэц, генеральны кіруючы дырэктар Microsoft па рабоце з дзяржаўным сектарам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Трудзі Норыс-Грэй і інш.

Экспазіцыя "ТІБО-2016" прадставіць некалькі тэматычных напрамкаў з улікам прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі ў галіне ІКТ: "Нацыянальная інфармацыйная інфраструктура", "Лічбавая эканоміка", "Электронны ўрад і электроннае ўзаемадзеянне", "ІКТ у сацыяльна-культурнай сферы", "Стратэгія лічбавай трансфармацыі","Робататэхніка","Лічбавыя тэхналогіі ў паліграфічнай і выдавецкай дзейнасці".

У выстаўцы "ТІБО-2016" плануюць прыняць удзел больш за 100 кампаній з 18 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Літва, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Фінляндыя, Швецыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, ЗША). Цэнтральнае месца ў экспазіцыі выстаўкі зойме стэнд Мінсувязі, які ўключае экспазіцыі і іншых міністэрстваў і ведамстваў.

Сярод удзельнікаў выстаўкі вядучыя аператары фіксаванай і мабільнай сувязі - РУП "Белтэлекам", СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы", ЗП "Вэлком", СТАА "Беларускія воблачныя тэхналогіі", кабельныя аператары СП "Космас-ТБ" і ААТ "МТІС", аператар паштовай сувязі РУП "Белпошта". На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены сусветныя брэнды Huawei, ZTE, Nokia Networks, Canon, Epson, Samsung, SAP, Dell, EMC, Motorola, Tamron, Eaton.

Акрамя індывідуальных стэндаў кампаній у структуры экспазіцыі прадугледжаны стэнды Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, пастаўшчыкоў інавацыйных рашэнняў у гандлі, асацыяцыі ІКТ-сектара Літвы "Інфабалт", нацыянальны стэнд Азербайджана.

Выстаўка "ТІБО" будзе працаваць па 22 красавіка.

Выстаўка "ТІБО" пройдзе ў час міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2016". У цэлым дзелавая праграма прадугледжвае 25 мерапрыемстваў, у тым ліку форумы, канферэнцыі, круглыя сталы, семінары-прэзентацыі, на якіх беларускія і замежныя эксперты прадставяць сучасныя рашэнні ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Упершыню плануецца правядзенне шэрага мерапрыемстваў, прысвечаных лічбавай трансфармацыі розных галін эканомікі. Сярод іх канферэнцыя "Trade Forum - інавацыйныя тэхналогіі ў гандлі", беларуска-германскі форум "Industry 4.0. - Інавацыі ў вытворчым сектары", навукова-практычная канферэнцыя "Smart Learning - інавацыйныя тэхналогіі ў адукацыі", круглы стол "Science 2.0. - Лічбавая трансфармацыя сектара даследаванняў і распрацовак".

У час форуму традыцыйна адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу "Інтэрнэт-прэмія ТІБО-2016".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі