Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

22 Ліс 2019

Вынік прэзідэнцкай нарады па АПК Віцебскай вобласці: ніякіх надбудоў і магчымасць прыватызацыі

Вынік прэзідэнцкай нарады па АПК Віцебскай вобласці: ніякіх надбудоў і магчымасць прыватызацыі

22 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па развіцці АПК Віцебскай вобласці, дзе цяпер існуе шэраг істотных праблем. Прапаноўвалася стварыць у вобласці супербуйны холдынг, аднак кіраўнік дзяржавы запатрабаваў "ісці ад зямлі" і разумна развіваць ужо існуючыя інтэграцыйныя структуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падрабязна цікавіўся вынікамі работы ўжо існуючых у вобласці холдынгаў у аграрнай сферы, аднак шмат у чым размова датычылася менавіта вырашэння даўгавой праблемы. Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу звязвае гэта з бязладным падыходам."

"Слухайце маё рашэнне: холдынгі, якія вы стварылі, будуць існаваць. Я не супраць, што будзеце пашыраць іх тэрытарыяльна за кошт гаспадарак. Гаспадаркі гэтыя захоўваюць сваю эканамічную плацежаздольнасць. Больш атрымаў - тваё, менш - нічога не будзе. Арганізацыйна, дысцыплінарна, хоць у турму іх саджай - тых, хто дрэнна працуюць. Па даўгах вырашым пытанне. Вышэй за іх (існуючыя інтэграцыйныя структуры-холдынгі. - Заўвага БЕЛТА) ніякіх надбудоў не будзе. На гэтым этапе нічога не будзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Ніякіх надбудоў. Што датычыцца даўгоў і іншага, калі нават мы іх адтэрмінуем, але кожны год кроўю і потам вы будзеце зарабляць грошы і дакладваць аб якім-небудзь прыросце. Гэта датычыцца і Магілёўскай, і Гомельскай абласцей, і іншых. Дурніцы, мужыкі, больш не будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць прыватызацыі і продажу інвестарам тых гаспадарак, якія не могуць самастойна эфектыўна працаваць. "Трэба ўвесці прыватызацыю гэтых гаспадарак. Не хочуць працаваць у такой форме, трэба адкрыць прыватызацыю. Спіс складзіце і на сайце вывесіце. Можа, прыйдзе які-небудзь інвестар і дасць нейкую капейку", - сказаў беларускі лідар.

"Але за ўсё адказныя перш за ўсё кіраўнікі гаспадарак і старшыні райвыканкамаў. Да новага года, Уладзімір Андрэевіч (віцэ-прэм'ер Уладзімір Дворнік. - Заўвага БЕЛТА), з губернатарам садзіцеся, і Анфімаў, памочнік (па Віцебскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА), вырашыце ўсе кадравыя пытанні па гэтых інтэграцыйных структурах. Думаю, што нам трэба будзе сустрэцца ў Мінску і прыняць канчатковае рашэнне. Але да прыняцця рашэння вы мне дайце ўсю інфармацыю. Дзе трэба, пераправерце і пракантралюйце", - даручыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на асабістым вопыце ў свой час пераканаўся ў магчымасці паспяхова развіваць нават стратныя гаспадаркі: "Я ведаю, як у такіх гаспадарках працаваць. Калі ёсць у вас жаданне, значыць, будзе толк. А калі вы будзеце соплі распускаць і займацца незразумела чым, і з абеду вас ужо на рабоце не знайсці... Тады нічога не будзе. Таму пачынайце працаваць".

"Да новага года павінна быць дакладная кіраўніцкая структура, як я сказаў. Падзяліце гэтыя гаспадаркі і стварыце сыравінныя зоны, і не палохайце людзей нейкімі інтэграцыйнымі структурамі. Гэта сыравінныя зоны", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

У якасці прыкладу эфектыўнай работы ён прывёў кампанію Аляксандра Машэнскага. "Як ён, ніхто так не рушыў наперад. Але ён не прыходзіць да мяне і не кажа: трэба нешта там стварыць. Я, гаворыць, непасрэдна з малаказавода кірую гэтымі гаспадаркамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Не, тут (аб прапановах у Віцебскай вобласці. - Заўвага БЕЛТА) трэба нешта нагрувасціць. А ён (Аляксандр Машэнскі. - Заўвага БЕЛТА) за кожнага чалавека дрыжыць, каб лішняе не заплаціць. Але тым, якіх ён пакінуў, плаціць. Без зарплаты нічога не будзе".

"Таму пачынаем знізу - з зямлі. Калгасы, саўгасы павінны быць пакуль, - падкрэсліў беларускі лідар. - Улічыце сацыяльную базу - клубы, магазіны, школы... З Віцебска будзеце кіраваць? Таму захавайце калгасы гэтыя і саўгасы тэрытарыяльна і арганізацыйна, як яны ёсць, з разліковымі рахункамі. Інтэграцыйная структура на чале - гэта сыравінныя зоны па малаку і мясе. Яны павінны працаваць на вас. Ад сыравінных зон мы не адмовімся", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што выканкамы павінны быць надзелены сваімі паўнамоцтвамі і функцыямі паводле закону: "Яны кантралююць кадравую палітыку, глядзяць арганізацыю, сацыяльная сфера вялікая, ідэалогія, выбары і іншае. У іх шмат пытанняў. І яны не будуць пярэчыць, калі нехта збоку (ваша інтэграцыйная структура) дапаможа іх гаспадаркам працаваць. Але яны гаспадары там. Калі нехта, у тым ліку губернатар, будзе ўразаць іх паўнамоцтвы, значыць, атрымаеце па руках".

"Калі мы разбалансуем кіраванне краінай, ніякія структуры нікому будуць не патрэбны", - акцэнтаваў увагу беларускі лідар.

Ён згадаў і аб праведзеных выбарах, той факт, што ў Віцебскай вобласці грамадзяне падтрымалі кандыдатаў, за якіх прасіла ўлада. "Людзі ў нас залатыя. У Віцебскай вобласці больш за ўсё прыйшлі і прагаласавалі за тых, каго мы прасілі. Што яшчэ трэба ад гэтых людзей? Дык давайце мы павернемся да іх!" - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз акцэнтаваў увагу на важнасці падтрымання дысцыпліны і парадку: "Далей расхлябанасці такой быць не павінна - страцім краіну!"

Гаворачы пра АПК Віцебскай вобласці, ён адзначыў, што і без яго цяпер можна накарміць краіну і забяспечыць экспарт, і вострай праблемы няма. "Але не хацелася б страціць Віцебскую вобласць, таму што яна для мяне не чужая. Дапрацоўвайце, займайцеся гэтым. Максімум у студзені мы павінны гэта пытанне разгледзець у мяне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заклікаў пачынаць з зарплаты работнікаў, каб людзі маглі больш-менш нармальна жыць і карміць свае сем'і: "Павернецеся зарплатай да людзей і спецыялістаў - будзе вынік".

"Па-старому жыць нельга больш", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі