Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

17 Feb 2020

"Выклікаў і пагроз не становіцца менш" - у Прэзідэнта абмеркавалі сітуацыю на беларускай граніцы


17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы год ад году не становіцца менш. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай граніцы органамі пагранічнай службы ў 2020 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пагранічная бяспека - найважнейшае пытанне дзяржаўнай палітыкі, асабліва ў Беларусі, таму штогод на зацвярджэнне Прэзідэнта выносіцца рашэнне на ахову граніцы. "На жаль, выклікаў і пагроз пагранічнай бяспецы год ад году не становіцца менш", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, растуць патокі незаконнай міграцыі, аб'ёмы кантрабанды наркотыкаў і іншых сродкаў злачыннай дзейнасці. "Павялічваецца ваенная актыўнасць па той бок граніцы. Пры гэтым Беларусь ніколі нікому не пагражала і пагражаць не збіраецца як у сферы эканомікі, так і ў ваеннай сферы, - заявіў Прэзідэнт. - Гаворачы аб эканоміцы, я маю на ўвазе апошнія заявы і шквал крытыкі ў наш адрас з боку Расіі, што мы нібыта пагражаем ці то спыніць пастаўкі нафты на Захад, ці то пагражаем, што будзем браць нафту з транзітнага нафтаправода для забеспячэння нашых НПЗ".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: паміж Беларуссю і Расіяй афіцыйна замацавана дамоўленасць на пастаўку 24 млн. т нафты. "Вось і ўсё", - заўважыў ён.

У мінулым годзе Прэзідэнт прыняў рашэнне павялічыць штатную колькасць пагранічнага ведамства, каб умацаваць дзеючыя падраздзяленні на граніцах, стварыць новыя заставы і баяздольныя манеўраныя групы, ліквідаваныя пасля распаду Савецкага Саюза. Такія падраздзяленні павінны разумна і эфектыўна прымяняцца ў ахове пагранічных рубяжоў, а для аператыўнага вырашэння задач у розных умовах аснашчацца сучаснымі ўзорамі ўзбраення і тэхнікі, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ў старшыні Дзяржпагранкамітэта Анатоля Лапо, якія асноўныя праблемныя пытанні яго ведамства мае намер вырашаць у гэтым годзе і як вядзецца работы па стварэнні нармальных умоў, у тым ліку бытавых, для пагранічнікаў і іх сем'яў. "Што неабходна яшчэ зрабіць сёння і заўтра для больш эфектыўнага функцыянавання пагранічных войскаў?" - спытаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі