Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліс 2019

"Вы па праву карыстаецеся ўсенароднай павагай" - Лукашэнка павіншаваў работнікаў АПК


Фота з архіва

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне з прафесійным святам работнікам сельскай гаспадаркі, арганізацый аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што аграрыі працуюць у адной з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваючы харчовую бяспеку, захоўваючы дастойныя пазіцыі краіны на міжнародным рынку: Беларусь цяпер уваходзіць у пяцёрку буйнейшых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі.

"Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, вы па праву карыстаецеся ўсенароднай павагай, заслугоўваеце самыя шчырыя словы ўдзячнасці. Дзякуй вам за адданасць роднай зямлі, беражлівае стаўленне да прыродных багаццяў нашай Беларусі, вернасць традыцыям самаадданага служэння на карысць сваёй краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам і ветэранам сельскай гаспадаркі моцнага здароўя, бадзёрасці духу, ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і заўсёды багатых ураджаеў.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

Работнікам сельскай гаспадаркі, арганізацый аграпрамысловага комплексу і фермерскіх гаспадарак

Дарагія працаўнікі вёскі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.

Вы працуеце ў адной з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі, забяспечваючы харчовую бяспеку, захоўваючы дастойныя пазіцыі краіны на міжнародным рынку. Сёння Беларусь уваходзіць у пяцёрку буйнейшых сусветных экспарцёраў малочнай прадукцыі.

Выбіраючы справай усяго жыцця гэту нялёгкую, але такую важную працу на сельскай ніве, вы па праву карыстаецеся ўсенароднай павагай, заслугоўваеце самыя шчырыя словы ўдзячнасці.

Дзякуй вам за адданасць роднай зямлі, беражлівае стаўленне да прыродных багаццяў нашай Беларусі, вернасць традыцыям самаадданага служэння на карысць сваёй краіны.

У гэты святочны дзень жадаю вам, паважаныя работнікі і ветэраны сельскай гаспадаркі, моцнага здароўя, бадзёрасці духу, ажыццяўлення ўсіх намечаных планаў і заўсёды багатых ураджаеў.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі