Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Жнв 2021

"Вы не пахіснуліся ў мінуту небяспекі" - Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам сілавых ведамстваў


20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сёння сілавікоў з розных ведамстваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод узнагароджаных - прадстаўнікі КДБ, МУС, Дзяржсакратарыята Савета бяспекі і Дзяржпагранкамітэта. Усяго ўзнагароджаны 28 чалавек.

Цырымонія прайшла на базе аднаго з аб'ектаў КДБ.

"Паважаныя сябры, я сёння магу асабіста падзякаваць вам за службу. Сказаць дзякуй за тое, што вы зрабілі за апошні год для нашай краіны. Паказаўшы высокі прафесіяналізм, вы не пахіснуліся ў мінуту небяспекі. Вы выстаялі. Як нашы дзяды ў пераможным 1945-м. Гавару гэта без лішняга пафасу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Як заўсёды кажуць, вялікае бачыцца на адлегласці. Пройдзе яшчэ крыху часу, і вы, хто не ўсвядоміў, добра ўсвядоміце, што мы зрабілі ў мінулым годзе. І асабліва ўсё тое, што вы зрабілі пасля тых падзей. Гэта больш тонкая, акуратная, але не менш небяспечная і дасканалая работа", - адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за гады незалежнасці мы прызвычаіліся да таго, што жывём у спакойнай прыгожай і добраўпарадкаванай краіне, што беларусы могуць працаваць пад мірным небам. "Пры гэтым скрытая закулісная вайна супраць Беларусі з боку так званага калектыўнага Захаду ніколі не спынялася і не спыніцца. Вы гэта ведаеце не горш за мяне, таму што поўнасцю ўключаны ў падзеі, якія адбываюцца пасля жнівеньскіх-вераснёўскіх падзей мінулага года. Нам здавалася: ну ўсё - перамаглі, далей будзе спакойна. А не, нічога падобнага", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі